Выхаванцы Стытычаўскага садка весела адзначылi Купалле

Источник материала:  
>

Выхаванцы Стытычаўскага садка весела адзначылi Купалле
— У Год малой радзімы асаблівую ўвагу педагогі удзяляюць патрыятычнаму выхаванню дзяцей: вучаць любіць сваю Радзіму, ганарыцца ёю, берагчы яе, ведаць сваю гісторыю, абрады і прытрымлівацца традыцый, — распавяла карэспандэнту pinsknews.by загадчык Стытычаўскага ясляў-сада Пінскага раёна Алена Чолач.

Выхаванцы Стытычаўскага садка весела адзначылi Купалле
Выхаванцы Стытычаўскага ясляў-сада добра ведаюць гісторыю ўзнікнення сваёй вёскі, з экскурсіямі абыйшлі ўсе яе куточкі, актыўна ўдзельнічаюць у яе жыцці. А ў самы разгар лета, 6 ліпеня, заўсёды адзначаюць Купалле, адно з старадаўнейшых народных свят, прысвечаных росквіту прыроды.

Выхаванцы Стытычаўскага садка весела адзначылi Купалле
Падрыхтоўка да свята: развучванне карагодаў, збор лекавых траў, якія ў гэты час маюць найбольшую сілу, пляценне вяночкаў з песнямі ўжо ствараюць святочны настрой. А на свята завітала лясная госця, якая знаёміла дзяцей з лекавымі раслінамі і ўдзельнічала разам з дзецьмі ў гульнях, эстафетах і карагодах.

Выхаванцы Стытычаўскага садка весела адзначылi Купалле
Пошук папараць-кветкі, завязванне стужачак на галінкі дрэў з загадваннем жаданняў i кіданне вяночкаў на ваду далучылі ўсіх удзельнікаў да нашай гісторыі і традыцый і стварылі цудоўны настрой. Гучала родная беларуская мова, мілагучная і напеўная “Купалінка”, было традыцыйнае пераскокванне праз “агонь”, вясёлыя эстафеты. Знайшлі дзеці і папараць-кветку, якая дапамагае нам разумець мову птушак і жывёл, а тым самым не крыўдзіць іх, берагчы і ахоўваць.

Выхаванцы Стытычаўскага садка весела адзначылi Купалле
Свята скончылася, а вечарам маленькія вяскоўцы разам з роднымі удзельнічалi у святкаванні Купалля ў вёсцы, бо, па павер’ю, толькі ўсеагульнае выкананне абрадаў забяспечвала дабрабыт, што адзначае: толькі аб’яднаўшыся, разам, мы можам дасягнуць вяршынь. І нашыя дзеці адчуюць сябе хоць маленькімі, але важнымі асобамі вялікай грамады нашай малой радзімы, ад якіх залежыць яе будучыня.


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика