Музычны марафон у “беларускім Версалі”

Источник материала:  
Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

“Беларускі Версаль” — так прыхільнікі музаў гісторыі і мастацтва называюць замак Радзівілаў у Нясвіжы. Менавіта тут у канцы мінулага тыдня ўжо ў 9-ы раз прайшоў выязны музычны марафон артыстаў оперы і балета Вялікага тэатра Рэспублікі Беларусь у суправаджэнні музыкантаў аркестра. На гэты раз вялікая мастацкая імпрэза была прысвечана 25-годдзю Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” і праходзіла па традыцыі на трох канцэртных пляцоўках — у касцёле Божага Цела, Тэатральнай зале замка і яго ўнутраным двары.

Музычны марафон  у “беларускім  Версалі”

Фрагмент сюіты з 3-га дзеяння балета
“Лебядзінае возера”

Музычны марафон  у “беларускім  Версалі”

Шмат цікавай інфармацыі аб сёлетніх “Вечарах Вялікага тэатра Рэспублікі Беларусь у замку Радзівілаў” і планах тэатра на будучыню прагучала падчас прэс- канферэнцыі, якая прайшла ў Гетманскай зале замка. У ёй прынялі ўдзел (справа налева) навуковы кіраўнік і кансультант праекта, мастацкі кіраўнік Беларускай капэлы Віктар Скарабагатаў, дырэктар Вялікага тэатра Уладзімір Грыдзюшка, старшыня Нясвіжскага райвыканкама Генадзь Салавей, дырэктар НГКМЗ “Нясвіж” Сяргей Клімаў і кіраўнік камерцыйнага дэпартамента кампаніі МТС Мікалай Булаш

(Падрабязней аб “Вечарах Вялікага тэатра Рэспублікі Беларусь у замку Радзівілаў” —  у наступным нумары “НН”).                

Соф,я Любанец.

Фота Аляксандра Дзідзевіча.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

←Белорусскую церковь в Лондоне номинировали на архитектурный "Оскар"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика