Памёр Арсень Ліс – гісторык, ураджэнец Смаргоншчыны

Источник материала:  
Памёр беларускі літаратуразнаўца, фалькларыст, гісторык Арсень Ліс.
Памёр Арсень Ліс – гісторык, ураджэнец Смаргоншчыны

«Памёр выдатны гісторык, сімвал гуманнасці і дабрыні, цудоўны чалавек Арсень Ліс. З пачуццём глыбокага жалю пішу гэту навіну. Мае спачуванні родным. Алёна, абдымаю цябе ў гэты момант смутку», — напісала ў сваім фэйсбуку Ніна Стужынская.

Яму было 84 гады, некалькі гадоў таму перанёс рак, апошнім часам моцна хварэў.

Арсень Сяргеевіч Ліс нарадзіўся 4 лютага 1934 года ў Вётхаве (сёння Смаргонскі раён). Працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Даследаваў традыцыйную культуру беларусаў, літаратуру, гісторыю і перыядычны друк Заходняй Беларусі, жыццё і дзейнасць дзеячаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, гісторыю культуры.

Аўтар манаграфій «Браніслаў Тарашкевіч», «Мікола Шчакаціхін: хараство непазнанай зямлі», «Пётра Сергіевіч», «Вечны вандроўнік: нарыс пра мастака Язэпа Драздовіча», «Пякучай маланкі след: эцюды да партрэта мастака Горыда».

Рэгіянальная газета

←С кем и по каким вопросам встречался Дональд Трамп кроме политиков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика