22 мая праздник деревни отметили в Рухче

Источник материала:  

22 мая праздник деревни отметили в Рухче

На прастольнае свята Мікалая Цудатворцы, імя якога носіць мясцовая царква – помнік драўлянай архітэктуры ХУІІІ стагоддзя, у Рухчы адзначылі дзень вёскі.

Пасля службы ў царкве творчыя калектывы ўрачыстым шэсцем прайшлі па цэнтральнай вуліцы ў сквер перад Домам культуры, дзе разгарнулася вялікая культурная праграма. Адзіны ў вёсцы ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Паўлавіч Падвіцельскі, старшыня Рухчанскага сельскага Савета Аляксандр Данілавіч Курч і дырэктар Дома культуры ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне.

Павіншаваць вяскоўцаў са святам прыехалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Мікалаевіч Ярашэвіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сяргеевіч Бабаловіч.

Старшыня Рухчанскага сельскага Савета Аляксандр Курч, вітаючы аднавяскоўцаў, даў кароткую характарыстыку сельскага Савета і правёў ушанаванне. Падарункі атрымалі ветэран Вялікай Айчыннай вайны, доўгажыхар Іван Паўлавіч Падвіцельскі, бацькі самых маленькіх жыхароў вёскі – Златы Буян і Бажэны Леська, медработніік Галіна Якаўлеўна Барычэўская, гаспадары самых прыгожых падворкаў – Міхаіл Міхайлавіч Мацюх і Ірына Уладзіміраўна Дзямідчык.

Грашовы сертыфікат мнагадзетнай сям’і  Генадзя Уладзіміравіча Агіевіча ўручыў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Захаравіч Карплюк.

Мясцовыя культработнікі адзначылі сувенірамі самых актыўных удзельнікі аматарскай творчасці  — Эдуарда Голышава і Крысціну Калеснік, майстрых народнай творчасці —  Любоў Адамаўну Казачок і Надзею Рыгораўгна Шаламіцкую. Сярод наведвальнікаў бібліятэкі самыя чытаючыя – Аляксандра Уладзіміраўна Палхоўская і Уладзіслаў Мельнік.

Словы ўдзячнасці за супрацоўніцтва і падарункі ад рэдакцыі раённай газеты “Навіны Палесся” атрымалі паштовыя работнікі – выконваючая абавязкі начальніка аддзялення сувязі Рухча Вераніка Сыса і паштальён Ларыса Дзенісовіч, а таксама шматгадовы пастаянны падпісчык “НП” Станіслаў Васільевіч Харавец.

У канцэртнай праграме святкавання выступілі народны фальклорна-этнаграфічны калектыў “Верасень” Рэчыцкага ГДК, народныя клубы аматараў песні “Ярок” і “Альтанка” Столінскай клубнай сістэмы, танцавальныя калектывы “Пралеска” і “Кропелька” Альманскага СДК, вакальныя ансамблі Рухчанскага і Асаўскога дамоў культуры, эстрадныя выканаўцы.

Былі праведзены конкурс караваяў, бяспройгрышная латарэя, працавалі выстаўкі народнай творчасці, гандлёвыя рады, дзіцячыя атракцыёны.

Свята сабрала многа гасцей і падарыла шмат станоўчых эмоцый.

Галіна ГАШЧУК

Фота аўтара  

Фото Галины ГАЩУК

←Счастливый билет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика