У радах піянерскай і маладзёжнай арганізацый Чачэршчыны адбылося папаўненне

Источник материала:  

У ганаровай абстаноўцы ў склад гэтых грамадскіх аб’яднанняў Беларусі было прынята 40 чалавек з ліку вучняў Залескай школы.

У радах піянерскай і маладзёжнай арганізацый Чачэршчыны адбылося папаўненне
Прымеркаванае да дня нараджэння піянерыі мерапрыемства правялі сумесна з педагогамі актывісты райкама. Пасля таго, як 12 школьнікам павязалі гальштукі – сімволіку непасрэднага дачынення да агульных спраў вялікай і дружнай каманды краіны, галоўны спецыяліст РК «БРСМ» Дзіана Лісімава і дырэктар школы Яўген Цалка паціснулі рукі і ўручылі рабятам 28 членскіх білетаў. Гучалі клятвы на вернасць Радзіме і патрыятычныя песні, у паветры лунала пачуццё лёгкага хвалявання і святочнага настрою. На развітанне ўсе «навабранцы» сфатаграфаваліся на добрую памяць.

У рамках сустрэчы прайшло адкрыццё трэцяга працоўнага семестра. І так як юнакі і дзяўчаты дадзенай установы адукацыі таксама выказалі жаданне правесці лета з карысцю і зарабіць грошы на кішэнныя выдаткі, кіраўніку была ўручана сімвалічная пуцёўка, што служыць знакам пагаднення і ўзаемадзеяння. Таксама паралельна прайшла акцыя БРСМ «Выбіраем студатрад», дзе жадаючыя маглі запісацца на працаўладкаванне на летні час.

 


У радах піянерскай і маладзёжнай арганізацый Чачэршчыны адбылося папаўненне

У радах піянерскай і маладзёжнай арганізацый Чачэршчыны адбылося папаўненне

У радах піянерскай і маладзёжнай арганізацый Чачэршчыны адбылося папаўненне

←Меган и Гарри поделились официальными фото со своей свадьбы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика