Класічны вечар у Радзівілаўскім парку

Источник материала:  

Класічны вечар у Радзівілаўскім парку

Міжнародны дзень музеяў у Століне адзначылі фэстам “Класічны вечар ХІХ стагоддзя ў Радзівілаўскім парку”, які  прайшоў у мінулую нядзелю ў парку “Манькавічы” і быў прысвечаны Году малой радзімы.

Шматлікія госці, якія сабраліся на пляцоўцы перад раённым краязнаўчым музеем, сталі сведкамі падзей, якія разгортваліся падчас арыстакратычных баляў і вечароў, пачулі голас часу і дакрануліся да вялікай музейнай таямніцы.

Святочны вечар адкрылі цырыманіяльным танцам-шэсцем “Паланез”, а гасцей прывітала дырэктар раённага краязнаўчага музея Святлана Паўлаўна Вярэніч.Класічны вечар у Радзівілаўскім парку
 

  • 2018 год, аб’яўлены Год малой радзімы, надае асаблівай значнасці музеям, — адзначыла Святлана Вярэніч. –  Нам ёсць што зберагаць і ёсць чым ганарыцца, бо  Століншчына – унікальны край. І галоўнае яе багацце – людзі. Гэта знакамітыя мастакі Юрый Сергіенка і Сяргей Місюн, пісьменнікі Георгій Марчук і Уладзімір Глушакоў, паэт Леанід Дранько-Майсюк, народны майстар Іван Супрунчык – Ганаровы паляшук і шэраг іншых творчых асоб.

Класічны вечар у Радзівілаўскім парку
Святлана Паўлаўна павіншавала са святам і падзякавала гасцям за нераўнадушнасць і ўвагу да Бацькаўшчыны.  Класічны вечар у Радзівілаўскім парку
 

Разам з удзельнікамі праграмы гледачы зрабілі гістарычную вандроўку ў арыстакратычныя салоны музычна-літаратурнага вечара.  Атмасферу ХІХ стагоддзя з уласцівымі танцамі, літаратурнымі і музычнымі салонамі ўзнаўлялі ўдзельнікі ансамбляў танца “Карамель” і “Карагод”, творчыя калектывы  Столінскага гарадскога дома культуры, Столінскай і Рэчыцкай дзіцячых школ мастацтваў, Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці.Класічны вечар у Радзівілаўскім парку
 

Гасцям свята нагадалі гульні, якімі суправаджаліся такія вечары. Адна з іх – бурымэ – складанне вершаў на зададзеныя рыфмы.

Свой верш прачытала і падарыла музею ў якасці экспаната самадзейная паэтэса Людміла Карчэўская.Класічны вечар у Радзівілаўскім парку
 

Вялікай цікавасцю ў юных наведвальнікаў карыстаўся аквагрым, які наносіла на дзіцячыя тварыкі педагог дадатковай адукацыі Столінскага РЦДТ Іна Марчук.Класічны вечар у Радзівілаўскім парку
 

Пасля тэатралізаванай праграмы ўсіх жадаючых запрасілі ў музей, дзе можна было бясплатна прайсці па залах і дэталёва азнаёміцца з экспанатамі, яшчэ больш даведацца пра гісторыю роднага краю.Класічны вечар у Радзівілаўскім парку

Музейны фэст пад адкрытым небам арганізаваны не першы раз і з кожным разам збірае ўсё больш прыхільнікаў.

Галіна ГАШЧУК

Фота аўтара

←Хитрая белка решила украсть чужую еду, но люди ее наказали

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика