Для тат, матуль і дзетак

Источник материала:  

Для тат, матуль і дзетак
На адкрытай пляцоўцы каля Цэнтра культуры г. Хойнікі разгарнулася шырокае гулянне з нагоды такога мілага свята – Дня сям’і.


Для тат, матуль і дзетак
Кожны з прысутных змог знайсці сабе занятак па душы. На «Вуліцы майстроў» працавалі і гутарылі з гараджанамі аўтары цікавых вырабаў ручной работы. Тут можна было паназіраць, як ствараецца лялька-абярэг, прасачыць за пляценнем з папяровай «саломкі», патаргавацца за арыгінальныя сумкі з джынсаў ці сімпатычных лялечак ад рамеснікаў і работнікаў раённага Дома рамёстваў. Насупраць размясціліся актывісты Чырвонага Крыжа – медыкі мерылі артэрыяльны ціск і расказвалі пра карысць здаровага ладу жыцця, па суседству арганізавалі выстаўку фотаальбомаў – свае сямейныя фотаархівы дэманстравалі педагогі і выхавальнікі ўстаноў адукацыі.

Для тат, матуль і дзетак
Асобна праводзілася прэзентацыя прафесій: любы жадаючы мог прымерыць баявое адзенне пажарнага, у падарунак даваліся наклейкі і буклеты з правіламі супрацьпажарнай бяспекі; каля сцэны актыўна малявалі вучні мастацкага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў – у выніку хайнічане фатаграфаваліся каля 3D-малюнкаў. Для непаседлівых рабят дзейнічалі спартыўныя і гульнявая пляцоўкі.

Для тат, матуль і дзетак


Для тат, матуль і дзетак

Для тат, матуль і дзетак

Для тат, матуль і дзетакТым часам на сцэне пад адкрытым небам гучалі тэматычныя кампазіцыі ў выкананні талентаў гарадской мастацкай самадзейнасці. У сярэдзіне праграмы адбылася дэманстрацыя моднага адзення з удзелам работнікаў Хойніцкай фабрыкі мастацкіх вырабаў.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Фота аўтара.

←Падзея, якая запомнілася падзямеллем, матылькамі, музыкай…

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика