Пахаванне стралы правялі ў Бабічах
18.05.2018
—
Новости Культуры
Свята Ушэсце, або Узнясенне Гасподняе, у Бабічах святкуюць згодна шматгадовым мясцовым традыцыям і народным вераванням.
Малыя і дарослыя сабраліся каля невялічкага возера паблізу рачулкі Бялынкі, каб правесці магічную дзею «Ваджэння і пахавання стралы», што існуе тут з даўніх часоў. Вялікім гуртам людзі накіраваліся да жытнёвага поля, спявалі вясновыя і траецкія песні, закапвалі ў зямлю абрадавую ляльку і маліліся Богу за дабрабыт, здароўе і багаты ўдраджай. Пра ўсё гэта – на старонках раённай газеты.