Вясновы спеў Вікторыі Падун

Источник материала:  

Вясновы спеў Вікторыі ПадунАдну за адной здабывае творчыя ўзнагароды Вікторыя Падун – навучэнка Рэчыцкай дзіцячай школы мастацтваў.

Напрыканцы красавіка ў сталіцы Вікторыя прымала ўдзел у III Мінскім адкрытым конкурсе харавых калектываў, вакалістаў і вакальных ансамбляў «Вясновы спеў», дзе ў намінацыі «Акадэмічныя сольныя спевы» стала лаўрэатам І ступені.

Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі 86 салістаў і 54 харавыя калектывы з Мінска, абласцей Беларусі і гарадоў Расіі (Масква, Гатчына, Ніжні Ноўгарад).

Конкурсныя праслухоўванні праходзілі на некалькіх пляцоўках Мінска  вядомымі экспертамі ў галіне музычнага мастацтва: дырыжорамі-хормайстрамі, дзеячамі культуры, кампазітарамі, выкладчыкамі. А цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і заключны гала-канцэрт адбыліся ў канцэртнай зале “Верхні горад”.

Яшчэ адну ўзнагароду – дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Сольнае выкананне. Акадэмічны вакал” — Вікторыя прывезла з рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячага мастацтва “Львёнак” (Лідскі вянок).

Дыпломамі за педагагічнае майстэрства адзначаны настаўнікі юнай спявачкі – выкладчык музычна-тэарэтычных дысцыплін Святлана Анатольеўна Бірукова і канцэртмайстар Кацярына Міхайлаўна Гарбар.

У мінулую суботу Вікторыя Падун ездзіла ў Брэст на тэарэтычны конкурс (Сальфеджыа. Музычная літаратура) і заняла трэцяе месца. А ў нядзелю выступала ў заключным канцэрце пераможцаў раённага конкурсу сучаснага эстраднага мастацтва “Зоркі Палесся”.

Вікторыі падабаецца выступаць на сцэне. Сёлета яна заканчвае школу мастацтваў па класу акардэона і дзевяць класаў агульнаадукацыйнай школы і марыць працягнуць вучобу ў адной з музычных устаноў, каб мастацтва стала справай яе жыцця.

Пажадаем юнай спявачцы поспехаў і новых дасягненняў!

←Прыгажун-агурок з’явіўся ў Альшанах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика