З 23 па 31 ліпеня 2018 года ў вёсцы Гарадная адбудзецца VI Міжнародны пленэр ганчароў.
Да ўдзелу запрашаюцца майстры керамікі, якія валодаюць тэхналагічнымі і мастацкімі прыёмамі вырабу дробнай пластыкі і ганчарства, а таксама займаюцца адраджэннем і развіццём ганчарнага промыслу.
Арганізатарамі пленэру з’яўляюцца Брэсцкі абласны і Столінскі раённы выканаўчыя камітэты, Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр.
У праграме пленэру адбудуцца выстаўка, дзе майстры будуць мець магчымасць пазнаёміць з прывезенай сувенірнай керамічнай прадукцыяй; кірмаш рамёстваў “Гараднянскі кірмаш”; майстар-класы, экскурсійная праграма.
Пленэр ганчароў праводзіцца з мэтай папулярызацыі і прапаганды ганчарнага майстэрства сярод шырокай грамадскасці, адраджэння традыцый ганчарства, стымулявання яго развіцця ў сучасных умовах, знаёмства з творчасцю майстроў-ганчароў розных школ і кірункаў, актывізацыі працэсу адраджэння ганчарства, павышэння сацыяльнага і творчага іміджу аўтэнтычных майстроў-ганчароў.
Заяўкі на ўдзел падаюцца да 1 чэрвеня 2018 года на адрас: pottery-2018@tut.by, даведкі па тэл. +375 162 20 76 35, +375 296 75 15 95.