Новыя зоркі ўзышлі над Палессем

Источник материала:  

Новыя зоркі ўзышлі над Палессем
 Заключны канцэрт пераможцаў раённага конкурсу сучаснага эстраднага мастацтва “Зоркі Палесся” адбыўся ў гарадскім парку раённага цэнтра ў нядзелю 13 мая і прысвячаўся Году малой радзімы.

Удзельнікамі фіналу сталі 24 выканаўцы, якіх журы прызнала лепшымі  ў адборачных турах, што прайшлі ў Давыд-Гарадоцкім, Рэчыцкім і Альшанскім дамах культуры. Юныя таленты радавалі  сваім майстэрствам  ў вакальным, харэаграфічным, інструментальным і размоўным жанрах.Новыя зоркі ўзышлі над Палессем

Упершыню ў фінальным канцэрце “Зорак Палесся” ў якасці гасцей выступілі вакальныя выканаўцы і танцавальны калектыў “Абісаль” з Лунінеччыны. Іх яркія выступленні былі адзначаны граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Столінскага райвыканкама.

Усе пераможцы раённага конкурсу “Зоркі Палесся” былі ўзнагароджаны дыпломамі і граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзела адукацыі, спорту і турызму, раённага камітэта ГА “БРСМ”.

Новыя зоркі ўзышлі над Палессем

Раённая газеты “Навіны Палесся” заснавала і трэці год запар уручае свой прыз аднаму з удзельнікаў заключнага канцэрта. Сёлета дыплом сімпатый і падарунак ад “НП” атрымала Юлія Скрабец  — удзельніца аматарскай творчасці Рубельскага сельскага дома культуры.Новыя зоркі ўзышлі над Палессем
 

Карэспандэнт інфармацыйнага партала  “Медыя-Палессе” спецыяльны прыз  уручыў удзельніку аматарскай творчасці Давыд-Гарадоцкага ГДК Давыду Цяцюра, які выканаў песню “Зорка Венера” на словы Максіма Багдановіча і акампаніраваў сабе на гітары.

Штогадовы конкурс сучаснага эстраднага мастацтва “Зоркі Палесся” садзейнічае развіццю і папулярызацыі разнажанравага мастацтва, павышэнню выканальніцкага майстэрства эстрадных калектываў і асобных выканаўцаў, арганізацыі вольнага часу дзяцей і моладзі.

Галіна ГАШЧУК

Фота аўтара

Новыя зоркі ўзышлі над Палессем

Новыя зоркі ўзышлі над Палессем Новыя зоркі ўзышлі над ПалессемНовыя зоркі ўзышлі над Палессем
Новыя зоркі ўзышлі над Палессем
Новыя зоркі ўзышлі над Палессем
Новыя зоркі ўзышлі над Палессем
Новыя зоркі ўзышлі над Палессем

←Масштабный фотопроект под названием "Я сердцем вижу..." запустил телеканал "Беларусь 24"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика