10 увлекательных сюжетов беллита, о которых не рассказывают в школе

Источник материала:  
03.05.2018 12:25 — Новости Культуры

Что мы помним из школьной программы по белорусской литературе? Войну, вёску, «гаротнае жыццё сялян»? Учительница Анна Северинец уверена: беллит — интересный, живой, просто не всегда его интересно подают. В лекции «Невядомая беларуская літаратура: пра што вам не казалі ў школе» она рассказала о своих 10 любимых сюжетах, которые доказывают: беллит — это очень увлекательно.


Анна Северинец. Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Анна Северинец — исследовательница белорусской литературы, писательница, учительница гимназии в Смолевичах.

— На жаль, у праграму па беларускай літаратуры з нейкай злой волі ўключаюцца нецікавыя творы, — начинает Анна Северинец. — Больш за тое, творы гэтыя існуюць там ў нехарызматычным выглядзе: яны суправаджаюцца нецікавымі фотаздымкамі і біяграфіямі.

В этом кроется парадоксальное счастье читателя, считает исследовательница. Недостаточно сесть почитать и ждать, когда все вынесут на блюдечке, — нужно идти и искать самому.

— Тое, што ты адшукаў самастойна, у доўгай і пакручастай вандроўцы, і ёсць самы дарагі набытак.

Анна Северинец уверена: белорусскую литературу стоит преподавать не просто как набор текстов — она сама книга, событие, комплекс увлекательных, романтических и реалистичных, драматичных и трагичных сюжетов. Часть из них претендует на то, чтобы стать общенациональными мемами, единицами культурного кода.

В этой книге под названием «Беллит» она бы выделила три важные черты.

— Першая — выбуховы, надзвычай харызматычны пачатак. Наша друкаваная
літаратура пачынаецца неверагодным выбухам: гэты мы, беларусы, далі друк усім
усходнім славянам. Гісторыя жыцця і подзвіга Францыска Скарыны — з усімі
складанасцямі ягонага лёсу — сама па сабе кніга, бясконцая крыніца натхнення
вось ужо пяцьсот год.

Другая рыса — унікальная сярод літаратур свету полілінгвістычнасць і мульцікультурнасць. Я не ведаю іншай літаратуры, якая стваралася б на такой вялікай колькасці моў. Людзі, якія нараджаліся на нашай зямлі, якія любілі яе, лічылі крэўнай, ведалі, як тут жыць. Яны асэнсоўвалі яе будзень, мінуўшчыну і будучыню і фармулявалі іх у слове. Гэтыя людзі пісалі на розных мовах: па-польску, па-руску, па-беларуску, на ідыш.

І трэцяе. Гэты сюжэт будзе вылучацца сярод іншых выключным драматызмам. Мы зведалі бадай што ўсё: забарону пісьмовай мовы, бясконцыя паўстанні і іх жудасныя заглушэнні, высылкі, расстрэлы, астрогі, рэпрэсіі супраць нацыянальна арыентаванай інтэлігенцыі. Усё гэта зведалі беларускія паэты і пісьменнікі. І пры ўсім гэтым літаратура неяк жыве, нават пакутуючы ад нелюбові ўласных чытачоў, дае пісьменнікаў, паэтаў, публіцыстаў еўрапейскага і нават сусветнага масштабу.

Сюжет первый: Максим Богданович, который мог бы стать не белорусским


Максим Богданович

В 1917 году поэт Максим Богданович, больной туберкулезом, приехал на лечение в Ялту.

— Калі Максім Багдановіч шукаў у Ялце прытулак, яму было ўжо вельмі кепска. Ён спыніўся ў доме, што стаяў у нізіне, дзе збіраецца вільгаць. А гэта — катастрафічна для людзей, хворых на сухоты. Надзеі ў хлопца ўжо насамрэч не было, і ён гэта ведаў. Маленькая кніжка, дрэнна выдадзеная (речь о сборнике «Вянок» — единственной книге Богдановича. — Прим. TUT.BY), была для яго адзіным, апошнім паратункам.

После его смерти на кресле возле самой кровати нашли короткий стих:

У краіне светлай, дзе я паміраю,
У белым доме ля сіняй бухты
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Мартына Кухты.

— Максім Багдановіч свядома абраў гэты шлях — служыць беларускай літаратуры. Чалавек, які рос і вучыўся ў Расеі, мог друкавацца на рускай мове ў Яраслаўлі (і друкаваўся з поспехам). Ён мог адбыцца як пісьменнік і як крытык па-ўкраінску, бо пісаў і на гэтай мове, прытым што ва Украіне ў яго былі і сябры, і чытачы. Але абраў Беларусь —
тую зямлю, на якой нават не атрымалася памерці. Колькі метафтар на будучыню,
колькі сумных і светлых паралеляў схавана ў гэтым сюжэце…

Сюжет второй: Томаш Зан, которого сослали в Оренбург, где он нашел золото, нефть, минералы


Валентий Ванькович «Портрет Томаша Зана» (1837). Из коллекции Белгазпромбанка

Отец Томаша Зана, Кароль Зан, участвовал в восстании Тадеуша Костюшко, из-за чего в их семье были проблемы.

— З часам становішча сям'і палепшала. Тамаш паступіў у Менскую гімназію. Там ён пазнаёміўся з братамі Верашчакамі, у якіх была сястра Марыля. Менавіта яна стане гераіняй адной з самых рамантычных гісторый XIX стагоддзя: у яе закахаўся Адам Міцкевіч, але яна ўзяла шлюб з іншым.

С самим Мицкевичем Зан познакомился во время учебы в Виленском университете.

— Разам з таварышамі яны арганізоўваюць таварыства філаматаў і філарэтаў, якое распачынае навуковую традыцыю вывучэння беларускай мовы. Менавіта ў гэтай супольнасці беларуская мова ледзь не ўпершыню становіцца мовай таямніцы, сакрэту, сяброўскай змовы. Філаматы і філарэты трапляюць пад пільную ўвагу ўрада. Здаецца, зусім бяскрыўдную, культурніцкую суполку чакае жорсткі разгром. Іх пасадзілі ў віленскія кляштары: турэмных памяшканняў не хапала. Уся Вільня насіла ім перадачы. Перадалі нават гітару. Пад яе яны спявалі беларускія песні.

Как руководитель тайных товариществ Зан взял всю вину на себя. Его поступок потом упомянул в поэме «Дзяды» Адам Мицкевич.

— Пасля прысуду Зан едзе ў высылку ў Арэнбург. Там яго паставілі займацца геалагічнай выведкай. У тых стэпах ён знайшоў і золата, і нафту, і мінералы. Менавіта Тамаш Зан заснаваў Арэнбургскі мінералагічны музей, які працуе і па сёння.

Сюжет третий: Николай Некрасов и хвалебная ода Муравьеву-вешателю, которую тот не оценил

Герои третьего сюжета — русский поэт Николай Некрасов и печально известный Муравьев-вешатель, который отметился особой жестокостью в подавлении восстания Кастуся Калиновского.

— Калі паўстанне было задушана, у рускім грамадстве паднялася хваля спачування паўстанцам. Але на адным з прадстаўнічых абедаў Мікалай Аляксеевіч Някрасаў, вялікі заступнік пакрыўджаных і прыгнечаных, прачытаў хвалебную оду Мураўёву-вешальніку за тое, што ён бескампрамісна задушыў польскае паўстанне. Някрасава можна было зразумець: у часопіса «Современник», які ён рэдагаваў, былі вялікія праблемы, і палітычна своечасовая ода магла дапамагчы ў іх вырашэнні.

Але гэта быў брыдкі ўчынак, які не спадабаўся нават Мураўёву. Някрасаў прачытаў гэты верш і зразумеў, што адбылося нешта не тое. Ён спытаў у Мураўёва: «Дазволіце друкаваць?» Мураўёў адказаў, што гэта не яго справа. «І ўсё ж?» — перапытаўся Някрасаў, але Мураўёў зноў нешта буркнуў і сышоў.

Калі пра гэта даведалася пецярбургская дэмакратычная супольнасць, пачалася цэлая кампанія супраць Някрасава. Студэнты зрывалі яго партрэты, рвалі ў ласкуты і дасылалі іх Някрасаву на хатні адрас. Так паэт пабачыў, які пратэст выказвае яму грамадства, якое разумее, што кожны народ мае права на сваё ўласнае жыццё.

Сюжет четвертый: один человек в редакции и много псевдонимов


Фото с сайта nlb.by

Еще один сюжет — Янка Купала и Владислава Луцевич, или тетя Владя (так эту красивую женщину, француженку по матери, называли у нас). Именно жена Янки Купалы сказала фразу, которая, по словам Анны Северинец, стала нашим национальным мемом: «Усю сучасную беларускую літаратуру можна пасадзіць на адну канапу».

— Іх — адраджэнцаў-нашаніўцаў, якія ўзяліся за тытанічную, няўдзячную, матэрыяльна гіблую справу адраджэння беларускай літаратуры — сапраўды было няшмат. Цікава ў сувязі з гэтай канапай успомніць яшчэ адну акалічнасць.

У Петраградзе ў 1918 годзе выдавалась газета «Дзянніца» — першая савецкая газета па-беларуску. Яе рэдактар Зміцер Жылуновіч меў рэкордную колькасць псеўданімаў, бо ў «Дзянніцы», апроч яго, працаваць было няма каму. Ён сам напаўняў усе чатыры старонкі «Дзянніцы» і падпісваў артыкулы рознымі псеўданімамі, каб склалася ўяўленне, што беларуская публіцыстыка — з’ява шматперсанальная.

Сюжет пятый: свой «Царскосельский лицей» в Минске

Пожалуй, все белорусские школьники знают о существовании Царскосельского лицея, где учился Пушкин. Но аналогичный лицей, по мнению Анны Северинец, существовал и в Минске. Он находился на отрезке проспекта Независимости от цирка до Октябрьской площади.

— У гэтым прыгожым белым будынку з залатымі літарамі МБПТ на фасадзе, у мінскім Белпедтэхнікуме імя Ігнатоўскага, які адкрыўся амаль адразу пасля заканчэння польскай акупацыі (1920. — Прим. TUT.BY), вучылася беларускай моладзь, якой было наканавана несці беларушчыну ў масы, аднаўляць у Беларусі беларускую адукацыю, якая, зразумела, была забаронена за царскай Расіяй.

Адначасова ў гэтых блаславёных сценах вучыліся маладыя беларускія пісьменнікі Паўлюк Трус, Пятро Глебка, Максім Лужанін, Антон Адамовіч, Наталля Вішнеўская, Зіна Бандарына, Сяргей Серада-Дарожны, Сяргей Фамін, крыху пазней — Валер Маракоў, Лукаш Калюга. Кагосьці вы сёння ведаеце, некага — не, але паэтаў маладых тут было — літаральна кожны другі. Калі ты вучыўся ў Белпедтэхнікуме і не пісаў вершаў, то быў нейкім не такім.

Уявіце сабе, якое там жыццё квітнела. Кожны вечар — чытанне вершаў, вусных газетаў. Галоўнымі завадатарамі ў гэтым працэсе былі Паўлюк Трус, Пятро Глебка і Максім Лужанін. Яны арганізоўвалі вусную газету, пісалі эпіграмы, у тым ліку вельмі жорсткія (я б іх нават не асмелілася цытаваць у школьнай аўдыторыі). Гэта была неверагодная атмасфера, пасіянарны выбух талентаў. Акрамя таго, што тут вучыліся незвычайныя вучні, тут выкладалі незвычайныя настаўнікі: Якуб Колас, Язэп Лёсік, Юрый Дрэзін, які пасля стане адным з першых беларускіх музыказнаўцаў.

Сёння, на жаль, ніякага архіву, ніякіх больш-менш поўных дакументаў Белпедтэхнікума не існуе. Няма пакуль нават артыкулу ў Вікіпедыі.

Сюжет шестой: 400 спектаклей в месяц, выступления в сарае с ягнятами-поросятами


Владислав Голубок. Скриншот с видео БГАКФФД

Легендарный белорусский актер и режиссер Владислав Голубок известен как основатель белорусского передвижного театра. Сначала в составе труппы был сам Голубок и его семья, затем присоединились соседи, позже — люди, которые хотели поучаствовать в представлениях.

— Вандравалі па вёсках, гарадах, мястэчках і паказвалі спектаклі, якія ствараў сам
Уладзіслаў Галубок. Ён жа — таленавіты мастак-самавучка — маляваў дэкарацыі. Выступаў канферансам: часцяком, як у шэкспіраўскім тэатры, выходзіў пасярод паляны, калі не знаходзілася хаты, дзе ўсе маглі змясціцца, і казаў гледачам: «Вось тут, ля гэтай бярозы, мы ўяўляем сабе сядзібу, тут дзверы, акно і лавы».

Галубкоўцы ігралі ў неверагодных абставінах. Аднойчы ім далі пад спектакль вялікае гумно. Але не ўлезлі ўсе, бо пазбягаліся гледачы нават з суседніх вёсак. Моладзь разабрала дах, залезла туды і так назірала. Іншы раз ім далі для выступу нейкі свіран, дзе трымалі ягнят і парсючкоў. Акцёры, якія выходзілі з-за куліс на сцэну, стаялі са свінямі ў загончыку — а потым праз гэтых парсючкоў, якія незадаволена рохкалі, ішлі ў свае мізансцэны.

Паўсюль, дзе толькі галубкоўцы ні выступалі б, яны абавязкова пакідалі дзе-небудзь памятны запіс: «Тут быў Галубок з галубянятамі».

За год галубкоўцы давалі да 400 спектакляў. Гэта некалькі на дзень! Пры гэтым ім даводзілася ісці ад вёскі да вёскі пешшу — рэдка калі давалі падводы.

Неяк акцёры ехалі ў чарговую вёску ўсё ж на падводах. Хлопцы параспраналіся, горача. Едуць, гамоняць, спяваюць — акцёры, вясёлы народ. Насустрач рушыць табар цыган. Калі яны параўняліся, першы з цыган спыніўся — і звярнуўся да галубкоўцаў па-свойму, па-цыганску, бо вырашыў, што гэта свае, такі ж табар.

А зімой, здаралася, калі ехалі да новай вёскі ўночы, бегла за імі воўчая зграя. Дзяўчат закідалі на сані, а хлопцы давалі зграі бой.

Так трупа вандравала больш за два гады, пакуль ім не далі сталае месца ў Гомелі і яны не стварылі БДТ-3. Усё гэта цягнуў на сабе Галубок.

Владислава Голубка расстреляли в 1938 году, была репрессирована почти вся труппа. Не помогло и то, что Голубок был народным артистом БССР — первым, кому дали такое звание.

— Расказваюць, калі яго ў 1937-м арыштавалі (гэта яшчэ адзін наш мем), ён увайшоў у агульную камеру, агледзеўся і сказаў: «З'ява другая. Тыя ж і народны артыст».

Сюжет седьмой: обмен политическими пленными, расстрел


Бронислав Тарашкевич с семьей

Языковед Бронислав Тарашкевич после раздела Беларуси остался в той части Беларуси, которая отошла к Польше. Он был одним из основателей Белорусской социалистической громады — самой крупной партии тогдашней Польши, которая объединяла белорусов.

— У 1928 годзе, пасля доўгага і пакутнага суда, Тарашкевіч разам з іншымі грамадоўцамі быў прыгавораны да турэмнага выраку. У гэты ж самы час Францішак Аляхновіч — драматург, сябра Тарашкевіча — вярнуўся з Вільні ў Менск, бо яму падалося, што менавіта тут будуецца вольная, незалежная Беларусь. Амаль адразу ён быў арыштаваны і кінуты за краты. У 1933-м у выніку доўгіх перамоваў Польша і СССР дамовіліся абмяняцца палітычнымі вязнямі: СССР паабяцаў перадаць Польшы Аляхновіча, Польша — пераправіць у СССР Тарашкевіча.

Яны сустрэліся на памежным пераходзе: Тарашкевіч, польскі вязень — у добрым паліто, паголены, чысты, Аляхновіч — у ватоўцы і драных ботах, як быў, з Салаўкоў. У сваёй кнізе «У кіпцюрах ГПУ» Аляхновіч напісаў, што яны з Тарашкевічам абмяняліся кароткімі фразамі. Легенда гэтыя кароткія фразы расшыфроўвае. Кажуць, Аляхновіч з болем кінуў сябру: «Бронюсь, куды ты ідзеш?» Браніслава Тарашкевіча закатавалі нкусаўцы ў 1938 годзе.

Сюжет восьмой: непобег от майора НКВД


Владимир Дубовка с женой. Фото: velvet.by

По словам Анны Северинец, жизнь Владимира Дубовки — один из самых мощных романов, созданных белорусской литературой. Обычный парень попал в Москву и стал любимым учеником русского поэта Брюсова, два года работал в полпредстве БССР при правительстве РСФСР и являлся редактором белорусскоязычной версии советских законов.

— 1930 год, Бутырская турма. Беларусы чакаюць этапа ў Сібір — згодна з рашэннем суда, 108 удзельнікаў няіснай, прыдуманай у ГПУ арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі» асуджаны да высылкі. Сярод незлічонай колькасці вязняў, набітых бітма ў агульную камеру, і наш Дубоўка. Раптам адкрываюцца дзверы — і ў камеру закідваюць яшчэ аднаго вязня. Дубоўка не верыць сваім вачам — гэта ж сардэчны ягоны сябра, найбліжэйшы паплечнік па «Узвышшы», празаік, крытык, выкладчык Адам Бабарэка. Абдымкі, воклічы, зноў абдымкі.

— Што робіш тут, Уладзік?

— Перакладаю. Байран, «Шыльёнскі вязень».

— Слухай, тое ж небяспечна, калі пераклад твой будзе існаваць у адным экзэмпляры. Я здыму копію.

Уявіце сабе гэта: Бутырка, перасыльная камера, цемра, смурод і ля падваконніка — спакутаваны, стомлены, галодны Адам Бабарэка, які, стоячы — бо святла надта мала — перапісвае «Шыльёнскага вязня» у беларускім перакладзе.

Арыгінал Дубоўкі загінуў. Копія Бабарэкі ацалела.

Еще одна история случилась уже после войны в Грузии, где Дубовку арестовали четвертый раз.

— У саўгас, дзе ён працаваў, прыехаў маёр НКУС. Так і так — ордэр. Старшыня саўгаса кажа: не, такога дарагога чалавека мы проста так не адпусцім. Трэба правесці як след, як прынята ў нашым народзе.

Збеглася ўся вёска Наразені, накрылі сталы. Маёра таксама пасадзілі. Тосты, слёзы — провады. Нарэшце маёр упаў стомленай галавой на стол.

— Уладзімір Мікалаевіч, бяжы, — кажа старшыня.

— Куды я пабягу, — адказвае Дубоўка. — На першай станцыі спыняць. Не буду бегаць я.

Узяў пад пахі непрытомнага маёра — а Дубоўка быў асілкам у два метры ростам, вялікі, моцны — і пацягнуў у Зугдзідзі. Здаў маёра саслужыўцам — і здаўся сам.

Сюжет девятый: поэзия, которая рождалась в лагерях

Как говорит Северинец, этот сюжет — также большая метафора, которая рассказывает о том, сколько было нами потеряно.

— Гэта расповед пра Уладзіміра Хадыку, аднаго з найталенавіцейшых нашых лірыкаў. У лагеры — шмат якія беларускія сюжэты пачынаюцца ў лагеры — Хадыка пісаў вершы і хаваў іх у кажух: скручваў у трубачкі і замацоўваў пад падкладкай. Спадзяваўся, што выйдзе — і выратуе сябе як паэта. Ён адбываў сваё пакаранне на каменаломнях. Аднойчы з гары пакаціўся вялікі валун і рухнуў наўпрост на чалавека. Нават пахаваць было немагчыма. Так загінуў паэт і ягоныя вершы.

Сюжет десятый: первый переводчик «Евгения Онегина», забытый на десятилетия


Алесь Дудар. Фото: из архива Левона Юревича

— І яшчэ адзін сюжэт, які я назвала б умоўна паэмай пра несправядлівасць. Вельмі беларуская паэма. У яе шмат герояў, але я ўспомню Алеся Дудара, аднаго з самых заўважных творцаў «маладнякоўскага» прызыву, бліскуча адоранага паэта, спрэчнага, але таленавітага крытыка, выбітнага перакладчыка.

У 1936 годзе ён — першым у беларускай літаратуры — пераклаў «Яўгенія Анегіна». Трэба разумець: каб перакласці такі твор, трэба мець адпаведны гэтаму твору ўзровень адукацыі, валодання мовай, паэтычнага таленту. Янка Купала, які размяркоўваў пераклады твораў Пушкіна сярод паэтаў, калі рыхтаваўся збор твораў у перакладзе да сотых угодкаў гібелі расейскага класіка, даручыў гэтую складаную працу менавіта Дудару. Хаця той ў 1936-м быў амаль персонай нон-грата: двойчы арыштаваны, толькі-толькі вярнуўся з высылкі…

Все восемь глав «Онегина» были переведены в срок и переданы в издательство в октябре 1936-го. Но 1 ноября Дударь был арестован. Его страшно пытали в тюрьме и расстреляли в числе 112 белорусских интеллигентов 29 октября 1937 года.

Перевод «Онегина» из издательства исчез, все упоминания о нем — вычеркнуты из справочников и учебников, а первым и главным переводчиком великого русского романа стал считаться поэт-орденоносец Аркадий Кулешов. Рукопись перевода Анна Северинец нашла в прошлом году.

Северинец уверена: именно из таких сюжетов должна начинаться та белорусская литература, о которой ученикам не рассказывают в школе, «тая літаратура, якую так шчасліва і проста нам усім будзе любіць».

Лекция Анны Северинец «Невядомая беларуская літаратура: пра што вам не казалі ў школе?» прошла в рамках образовательного проекта «БелЛіт: мабільны гід» от МТС.

←В лучших традициях жанра

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика