“Свет рушніковы – скарб адмысловы”. У Смаргонскай раённай бібліятэцы прайшла сустрэча з народным майстрам Войтка Зоф’ей

Источник материала:  
27 красавіка ў Смаргонскай раённай бібліятэцы, у рамках Года малой радзімы, прайшла сустрэча ўдзельнікаў паважанага ўзросту аматарскага аб’яднання “Сустрэчы” і актыўных чытачоў з народным майстрам Войтка Зоф’ей пад назвай “Свет рушніковы – скарб адмысловы”.

“Свет рушніковы – скарб адмысловы”. У Смаргонскай раённай бібліятэцы прайшла сустрэча з народным майстрам Войтка Зоф’ей

Вядучыя Лаўранкова Н. У. і Шуневіч Д. У. зрабілі экскурс у гісторыю беларускага ручніка і вышыўкі ўвогуле. Госці мерапрыемства даведаліся, что ручнік – гэта не проста прыгажосць, але і гісторыя нашых продкаў, багацце духоўнай спадчыны.Майстрыха расказала аб тым, як вышыўка стала яе спадарожніцай з самага маленства. З вялікай удзячнасцю яна ўспомніла сваю дарагую настаўніцу Марыю Ільінічну Радышэўскую, прадаўжальніцай справы якой з гонарам лічыць сябе Зоф’я Войтка.

Сустрэча прайшла ў цёплай і ўтульнай атмасферы, прысутныяў прыпаднятым настроі правялі свой час і з вялікім задавальненнем праглядзелі выставу рушнікоў майстра.Вялікую цікавасць у гасцей выклікаў майстар-класс, на якім яны змаглі бліжэй пазнаёміцца з цудоўным мастацтвам вышывання. Зоф’я Войтка адзначыла, што вышыўка ў доме – гэта абярэг, у які ўкладаецца душа; што традыцыінеабходна перадаваць дзецям, унукам.

“Свет рушніковы – скарб адмысловы”. У Смаргонскай раённай бібліятэцы прайшла сустрэча з народным майстрам Войтка Зоф’ей

“Свет рушніковы – скарб адмысловы”. У Смаргонскай раённай бібліятэцы прайшла сустрэча з народным майстрам Войтка Зоф’ей

Супрацоўнікі Смаргонскай раённай бібліятэкі. 

←АНОНС: Выставка "Сохраним культуру Сморгонского края"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика