Час для перамог
Навучэнцы Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў за апошнія паўмесяца прынялі ўдзел у пяці творчых спаборніцтвах рознага ўзроўню.
На III абласным фестывалі-конкурсе вакальна-інструментальных, джазавых ансамбляў у Гомелі ансамбль “Дружба” (кіраўнік Сяргей Сергіенка, канцэртмайстар Вольга Кузьміч) быў узнагароджаны Дыпломам III ступені.
Дуэт у складзе Віялеты Крупновай і Глеба Семяніцкага адзначаны граматай.
Сяргею Сергіенка ўручаны Дыплом як “Лепшаму кіраўніку”.
Вучаніцы школы Эвеліна Прыкота (настаўнік Наталля Дубініна) і Настасся Пінчук (настаўнік Ала Есьман) упершыню прымалі ўдзел у II Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе фартэпіяннай музыкі “Музычныя іскрынкі” ў горадзе Клецку. Дзяўчынкі адзначаны дыпломамі конкурсу.
Камплект узнагарод прынёс удзел у XI Рэгіянальным адкрытым фестывалі-конкурсе дзіцячай творчасці “Рускі партрэт у беларускім інтэр’еры” ў Жлобіне.
Дыплом I ступені па выніках конкурсу атрымала Паліна Міцкевіч, ІІ ступені – Кірыл Вайтовіч, III ступені – Вікторыя Стральчэня, Віялета Крупнова, Аляксей Шпак і Дзіяна Петушкова.
Граматамі за паспяховае выступленне былі адзначаны Вікторыя Піскун, Эвеліна Прыкота, Вікторыя Радкевіч і Мікіта Чырыч.
Падзякі конкурсу ўручаны настаўнікам Сяргею Сергіенку, Валянціне Шчучэнка, Алене Сухапаравай.
За ўдзел у конкурсе адзначаны граматамі ансамбль “Задорынкі”: Карына Мурга, Вераніка Дзягелька, Дар’я Кліменка.
На I абласным конкурсе інструментальных ансамбляў у Мазыры годна выступілі ансамбль скрыпачоў “Віёла” (кіраўнік Вольга Мейлах, канцэртмайстар Вольга Кузьміч) і ансамбль саксафаністаў “Іскрынкі”, які ўзнагароджаны граматай за паспяховае выступленне.
У канцы сакавіка былі падведзены вынікі школьнага конкурсу “Краскі сакавіка”. У гэтым годзе тэмай для малюнкаў была “Мая Беларусь”. Журы ацаніла 46 работ, з іх 26 – атрымалі ўзнагароды.
Як расказалі ў Петрыкаўскай школе мастацтваў, 20 красавіка ў 18 гадзін у раённым Доме культуры адбудзецца справаздачны канцэрт. На ім вы зможаце даведацца пра творчае жыццё школы, пачуць юных музыкаў, палюбавацца танцамі і ўбачыць лепшыя работы юных мастакоў.
Н. ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота з архіва школы мастацтваў.