Дуэт удастоены Дыплома першай ступені

Источник материала:  

30-31 сакавіка ў г. Беразіно адбыўся Пяты адкрыты конкурс “Феерыя мастацтваў”, які праводзіўся сярод навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў, дзіцячых музычных школ, агульнаадукацыйных школ і эстрадных студый, а таксама прыватных школ з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь.
Дуэт удастоены Дыплома першай ступені
Чэрвеньскую дзіцячую школу мастацтваў у намінацыі “Інструментальныя ансамблі” прадставіў на конкурсе дуэт акардэаністаў – Кірыл Няборскі і Мікалай Мяшкоў (на здымку з выкладчыкам Аленай Віктараўнай Ліхадзіеўскай). Яны выканалі твор Святланы Гардзейчык “Кадрыль”.
Журы, адзначыўшы дасканаласць і артыстызм выканання, высока ацаніла выступленне нашых вучняў: дуэт удастоены Дыплома першай ступені.

Людміла ДАРАГУЖ, выкладчык Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтва. Фота аўтара

←Искусство КНДР впервые будет представлено на "Славянском базаре в Витебске"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика