"Князь Вітаўт". У Віцебску адкрылася крама рэчаў у нацыянальным стылі

Источник материала:  
26.08.2017 13:10 — Новости Культуры

У Віцебску 26 жніўня адкрылася першая ў горадзе крама рэчаў і сувеніраў у нацыянальным стылі. Гандлёвы аб’ект таксама мае беларускую назву — «Князь Вітаўт».


У краме — вялікі выбар адзення, сувеніраў, упрыгожванняў, аксесуараў, посуду, тэкстыльных вырабаў і іншых тавараў.

Першым 10-ці пакупнікам гаспадары крамы ўручылі каштоўныя падарункі, а ўсіх астатніх сёння чакаюць прыемныя сувеніры.






У 16.00 тут пройдзе гістарычная віктарына для ўсіх жадаючых. Каб падрыхтавацца, арганізатары раяць пачытаць пра князя Вітаўта, беларускія нацыянальныя сімвалы і аднавіць свае веды па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Арганізатары абяцаюць узнагародзіць не толькі пераможцаў, але і іншых удзельнікаў. А для ўсіх беларускамоўных прадугледжаныя зніжкі на ўсю прадукцыю крамы.






Крама знаходзіцца па праспекце Фрунзэ, 8. Час працы — з 10.00 да 21.00, без выходных. Інфалінія: +375 33 699 24 96. Больш інфармацыі на старонцы.


←Ад Рагвалода да святой Еўфрасінні. У Полацку з'явіўся помнік беларускай дзяржаўнасці

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика