Як TUT.BY калядаваў у ратавальнікаў, гандляроў, следчых, чыноўнікаў і турыстаў
Пяты год запар беларускі партал TUT.BY выбраўся ў калядную экпедыцыю, каб павіншаваць усіх добрых людзей з зімовымі святамі і працягнуць традыцыю продкаў у сучаснасць. Сучасная каза скача на абцасах, а вышыванка Дзеда апранутая паверх кашулі, але тое не змяншае эмацыйнасці і шчырасці.

|
Больше видео вы найдете TUT и на нашем канале на YouTube. Подписывайтесь, это бесплатно! |
Разам з фальклорным калектывам Guda і Школай традыцыйнага мастацтва святочная працэсія на чале з сузаснавальнікам TUT.BY Кірылам Валошыным наведалася ў Нацыянальнае агенцтва па турызме, Міністэрства гандлю, цэнтральны апарат Следчага камітэта, Мінскае гарадское ўпраўленне МНС і адміністрацыю Савецкага раёна Мінска. Па дарозе завіталі і да нашых партнёраў з Viber. Аказалася, што сур’ёзныя людзі ў службовай форме і строгіх пінжаках умеюць не толькі ажывіць казу, але і самі спяваць калядныя песні, як тое зрабілі ў Міністэрстве гандлю, якое сустракала калядоўшчыкаў на чале з першым намеснікам міністра Артурам Карповічам.




















Сёння, 18 студзеня апошні дзень Калядаў паводле юліанскага календара. Дзяўчаты могуць варажыць, а ахвочыя пайсці ў сваю калядную вандроўку па дамах суседзяў, сяброў, а можа і зусім незнаёмых людзей. Калядоўшчыкі ў хаце — знак таго, што год для гаспадароў будзе ўдалы. Ну і канешне, гэта як мінімум 10 хвілінаў пазітыву і радасці. Не адпускайце святы за так.
Каманда TUT.BY дзякуе краме падарункаў і сувеніраў ручной работы і народных майстроў «РАГНА» за дызаёнерскую калядную зорку.
Глядзіце таксама

