У Браславе выявілі нетыповую для рэгіёна жывёлу - балотную чарапаху

Источник материала:  
16.07.2016 18:00 — Новости Культуры

Навуковыя супрацоўнікі Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры» зафіксавалі нетыповы для рэгіёна від земнаводных — балотную чарапаху. Яе ўзрост, па меркаванні спецыялістаў, прыкладна 10 гадоў.


У Беларусі балотная чарапаха аддае перавагу паўднёвым раёнам. Аднак навукоўцы лічаць, што ўчасткі яе знаходжання засталіся і ў паўночных рэгіёнах, дзе гэты від захаваўся з даўніх часоў, кажа вядучы навуковы супрацоўнік Нацпарку Валерый Міцюн.

Чарапах адносяць да самых старажытных жывёл фаўны. Яны маюць амаль той жа выгляд, як і 200 млн гадоў таму.

У нашай краіне балотная чарапаха занесена ў Чырвоную кнігу, адносіцца да ІІІ катэгорыі нацыянальнага прыродаахоўнага значэння.

←Белорусские военные оркестры в Витебске: римейки песен Lady Gaga и зажигательные танцы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика