Прэзентацыя новага перакладу Новага Запавету адбудзецца ў Мінску 29 красавіка ў межах кампаніі “Пяцісотгоднасць”

Источник материала:  
29.04.2016 13:55 — Новости Культуры


Саюз беларускіх пісьменнікаў і Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” абвяшчаюць кампанію “Пяцісотгоднасць”, прысвечаную юбілею беларускага друку.

6 жніўня 1517 года Францішак Скарына ў Празе выдаў першую беларускую кнігу — раней за многія суседнія народы беларусы вырваліся наперад у інавацыйнай гонцы “культурных гаджэтаў”.

Прэзентацыя новага перакладу Новага Запавету адбудзецца ў Мінску 29 красавіка ў межах кампаніі “Пяцісотгоднасць”


Арганізатары прапануюць адпаведна значнасці падзеі годна сустрэць і адсвяткаваць 2017 год шэрагам мерапрыемстваў для шырокай публікі і сродкаў масавай інфармацыі.

Усіх, хто ганарыцца нашай гісторыяй і культурай, Саюз пісьменнікаў і “Бацькаўшчына” заклікаюць далучыцца да кампаніі “Пяцісотгоднасць”.

Першая імпрэза кампаніі “Пяцісотгоднасць” — прэзентацыя новага перакладу Новага Запавету. Старажытнагрэцкія манускрыпты, якімі карыстаўся Скарына, былі нанова перагледжаныя Антоніем Бокунам. У выніку праз паўтысячы гадоў паўстаў новы пераклад Бібліі.

Прэзентацыя адбудзецца 29 красавіка ў Палацы мастацтваў (Мінск, вул. Казлова, 3), пачатак а 18-й. Уваход вольны.

Удзел возьмуць: старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч (Сачанка), кіраўнік Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Алена Макоўская, пастар, перакладчык, аўтар новага перакладу Новага Запавету Антоній Бокун, пісьменнік Уладзімір Арлоў, старшыня Біблійнага таварыства Аляксандр Фірысюк, загадчык аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі Валеры Герасімаў, перакладчык, грамадскі дзеяч Лявон Баршчэўскі.



←Танцевальный гайд для домоседов, чтобы начать двигаться как Майкл Джексон

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика