Кветкі ад ксяндза. Святар з Росіцы сам вырошчвае цюльпаны і дорыць іх прыхаджанкам

Источник материала:  
05.03.2016 12:55 — Новости Культуры

Кіраўнік парафіі Святой Тройцы ў вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна Чэслаў Курэчка, лаўрэат прэміі прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне» вядомы тым, што вельмі любіць кветкі. TUT.BY не раз пісаў пра гэта ягонае захапленне. Зараз ксёндз сам вырошчвае цюльпаны і дорыць іх сваім прыхаджанкам на 8 Сакавіка.


Ксёндз Чэслаў Курэчка

Цюльпаны ад айца Чэслава атрымліваюць жыхаркі не толькі Росіцы, але і наваколля — аграгарадкоў Асвея і Бігосава, бліжэйшых вёсак. Гэта кветкі самых розных гатункаў і колераў, піша catholic.by.


«Я заўсёды любіў кветкі, а цюльпаны мне падабаюцца найбольш», — прызнаецца айцец Чэслаў.

Ксёндз зразае кветкі, кладзе ў кошык і ідзе з імі па Росіцы або едзе ў далёкія вёскі, дорыць парафіянкам. «Яны мне як маці. Я люблю з імі паразмаўляць, паслухаць іх. Мае парафіянкі моляцца за мяне і ўсяляк мне дапамагаюць, я заўсёды магу на іх разлічваць. І ў сваю чаргу хачу падзяліцца з імі радасцю — гэтымі кветкамі», — тлумачыць Чэслаў Курэчка.

Жанчынам, якім не можа зрабіць падарунак асабіста, ксёндз перадае букеты праз дабравольных памочнікаў - паштальёнаў, сацыяльных работнікаў.


←Конкурсная песня Лазарева для "Евровидения" попала в интернет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика