На беразе Дзвіны знайшлі баявую сякеру XIII-XV стагоддзяў

Источник материала:  
16.02.2016 11:12 — Новости Культуры

Баявую сякеру, якая праляжала ў зямлі не менш за 500 гадоў, знайшоў на беразе Заходняй Дзвіны жыхар вёскі Старое Сяло Андрэй Есіпенка, піша газета «Жыццё Прыдзвіння».


Сякера зараз знаходзіцца ў краязнаўчым музеі мясцовай школы. Гэта другі падобны экспанат у калекцыі. Першую сякеру 5 гадоў таму знайшоў вучань. Па форме артэфакты адрозніваюцца. Хутчэй за ўсё, яны былі створаны ў розны час і належалі розным плямёнам. Так, апошняя знаходка выраблена з больш трывалага жалеза.

— Знойдзеная рэч каштоўная тым, што ў яе захавалася сякерышча. Мы бачым, што яно дубовае, бо з-за доўгага знаходжання ў вадзе стала вельмі моцным, нават падобным на метал. А гэта ўласціва толькі дубу, — кажа кіраўнік школьнага музея Маргарыта Юшкевіч.

Загадчык кафедры гісторыі Беларусі ВДУ імя П. Машэрава Анатоль Дулаў паведаміў, што гэта баявая сякера старажытнарускага перыяду. Пацвердзіў гэтую інфармацыю і беларускі археолаг Мікалай Плавінскі. Па яго меркаванні, сякера адносіцца прыкладна да XIII-XV стагоддзяў.

←Ставки на "Евровидение": Ivan поднимается в рейтинге

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика