Топ-5 мультфільмаў ад "Беларусьфільму" апошніх гадоў, пра якія вы маглі не ведаць

Источник материала:  
25.01.2016 17:44 — Новости Культуры

Нягледзячы на тое, што Беларусь — пляцоўка для здымання расійскіх серыялаў і танных фільмаў-блокбастэраў, рэжысёры нацыянальнай кінастудыі ствараюць анімацыю высокага ўзроўню, якая неаднаразова перамагала на шмат якіх міжнародных фестывалях. Вашай увазе ад выдання «Белсат» — топ-5 анімацыйных фільмаў студыі «Беларусьфільм», пра якія вы маглі не ведаць, але якія варта паглядзець.

Штогод «Беларусьфільм» выпускае 8−10 працаў. За 44 гады існавання студыі было знята больш за 170 мультфільмаў для дзяцей і дарослых.

Анімацыю на «Беларусьфільме» пачалі здымаць у 1972 годзе. «Няўдачнік» Уладзіміра Голікава распавядае пра хлопчыка, у якога няма часу на навучанне, бо ён увесь свой час аддае дрэсіраванню жывёлінаў.

На канец 1980-ых гадоў прыпадае росквіт беларускай анімацыі.

Маляваныя і лялечныя фільмы замяняюцца мультфільмамі-калажамі, а пазней камп’ютарнай анімацыяй. Рэжысёры эксперыментуюць не толькі з формаю, але і зместам.

Усё больш увагі надаецца нацыянальным матывам, беларускай мове, культуры ды гісторыі. Аніматары мадэрнізуюць міфалогію і фальклор, выкарыстоўваючы ў сваіх стужках сучасныя вобразы. Зʼяўляюцца экранізацыі народных казак, легендаў і баек.

Найбольш вядомыя — «Аповесць мінулых гадоў», «Выцінанкі-прымаўкі» і «Прыгоды Несцеркі».

←Александр Иванов выступит во втором полуфинале "Евровидения" со странами - соседками, но без России

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика