Пажарная частка ў Віцебску ўпрыгожаная выцінанкай. Фотафакт

Источник материала:  
16.01.2016 12:27 — Новости Культуры

Вокны будынка Віцебскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях ўпрыгожаныя выцінанкай — з паперы выразаныя і наклееныя на шыбы калядныя сюжэты.


На вітражах над аўтамабільнымі боксамі можна ўбачыць ратушу, побач з якой імчыць пажарная аўтацыстэрна з мехам падарункаў. Праўда, падобна, што выратавальнай машыне самой спатрэбілася дапамога, бо яе цягнуць алені. На суседняй шыбе Дзед Мароз уручае падарунак малпачцы, а Снягурка лашчыць авечку. З дапамогай нажніц віцебскія пажарныя стварылі і тэатр, і Уваскрасенскую царкву з Успенскім саборам.



На іншых вокнах будынка таксама ёсць выцінанка, але з больш простым сюжэтам: сняжынкі, ялінкі, снегавікі і г. д.

За такое творчае ўпрыгожанне свайго будынка віцебскія выратавальнікі ўшанаваныя першым месцам на абласным аглядзе-конкурсе на самае лепшае навагодняе аздабленне.

Другое і трэцяе месцы занялі калектывы Глыбоцкага і Талачынскага райаддзелаў. Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і каштоўнымі падарункамі, паведамляе МНС.



←Не ной из-за "Эммы" и "Даниеллы" - нам еще повезло. Снежный январь в разных странах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика