"Навука па-беларуску" запрашае разам правесці колькі эксперыментаў у чацвер

Источник материала:  
16.12.2015 22:00 — Новости Культуры

17 снежня пройдзе апошняя перад вакацыямі сустрэча з шэрагу навукова-папулярных лекцый па фізіцы ад суполкі «Знайдзі сваіх». Менавіта таму ў гэты перадсвяточны тыдзень арганізатары прапануюць правесці занятак як мага цікавей — аніякай тэорыі, толькі практыка і мноства эксперыментаў, якія здольны будзе паўтарыць кожны.

Напрыклад, ці ведае хто-небудзь, што такое кумуляцыйны эфект ці кінематычная вадкасць? А як самому зрабіць папяровы бумеранг ці самы просты фотаапарат? Пра ўсё гэта і пойдзе гаворка, а таксама пра галаграму і храматаграму. А каб замацаваць пройдзеныя раней тэмы па механіцы, можна будзе спачатку парашаць задачы, а потым ужо пагуляць і атрымаць чароўныя яблыкі.

Эксперыменты і цікавосткі ў гэты раз падрыхтуе навуковы супрацоўнік Акадэміі навук Беларусі Рыгор Русецкі.

Чакаем усіх у чацвер, 17 снежня, у Галерэі TUT.BY, а 19 гадзіне (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх). Прыходзьце, будзем адкрываць дзівосны свет навукі разам!

←Тизер четвертого "Карточного домика" выложили в сеть

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика