У Гродне стварылі партрэт Фрэнка Сінатры з сабачага корму

Источник материала:  
11.12.2015 12:40 — Новости Культуры

Гарадзенская мастачка Юлія Болбат стварыла партрэт Фрэнка Сінатры з корму для сабак да 100-годдзя вялікага музыкі. Дзяўчына кажа, што вынайшла новы накірунак у мастацтве — Pet art. У ім усе працы выконваюцца толькі з ежы для жывёл, пiша «Твой стыль».


Праз сваю працу мастачка хоча прыцягнуць увагу да жывёл, якiя знаходзяцца ў пункце часовага ўтрымання безнаглядных жывёл САХ. Там можна бясплатна знайсці сабе сябра, адначасова ратуючы яму жыццё.

Справа ў тым, што паводле правілаў трымаць там жывёлу даўжэй за пяць дзён нельга. Пры гэты новыя жывёлу трапляюць туды літаральна штодня, кажа дырэктар САХ Уладзімір Чабоцька. Ён запэўнівае, што часам да іх трапляюць нават пародзістыя коткі і сабакі, выкінутыя кепскімі гаспадарамі.


Тэлефон прыёмнай САХ для жадаючых забраць котку або сабаку: 41−62−68.

←Петр Елфимов: живу и работаю в Москве, но родину люблю, как и прежде

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика