Нябесная механіка па-беларуску. "Папулярная навука па-беларуску" запрашае

Источник материала:  
27.11.2015 16:50 — Новости Культуры
Фото с сайта: http://demiart.ru

Папулярная навука па-беларуску крочыць далей. Мы ўжо даведалiся, па якіх законах адбываецца рух на Зямлi, цяпер прыйшоў час спытаць, а як жа рухаюцца нябесныя целы і што вывучае нябесная механiка?

Аб гэтым i пойдзе гаворка ў аўторак на чарговых занятках навукова-папулярных лекцый ад «Знайдзi сваіх». Пачнецца ўсё з гістарычнага экскурсу і такіх знакамітых постацей, як Пталамей, Мікалай Капернік, Ісаак Ньютан ды Ціха Брагэ. Затым гаворка пойдзе пра траекторыi руху планет i законы Кеплера — куды ж без гэтага. Пазнаёмімся з метадамі вызначэння гравітацыйнай пастаяннай, што прапанавалi Кавендзіш i Жолі.

Абмяркуем, ці магчыма падарожжа «З гарматы на Месяц», як пісаў у сваім рамане Жуль Верн. У дадатак будзе прапанавана дакладна разабрацца, чаму ж ён усё-такі не падае на Сонца і які Месяц завецца маладым, а які старым.

Цікавыя задачы, цікавыя рашэнні, добры настрой і яблыкі чакаюць вас ужо ў аўторак — сустрэнем гэтую зіму разам. Прыходзьце 1 снежня ў Галерэю TUT.BY а 19:00 (ст.м. Міхалова, пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх). Ці, як кажуць, прылятайце!

←Макс Корж: "Новое поколение сможет сделать действительно что-то крутое без нытья"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика