"Мова TUT" адзначыла юбілеі Петруся Броўкі і Міхала Агінскага

Источник материала:  
17.10.2015 08:29 — Новости Культуры

Юбілеі двух знаных беларусаў адсвяткавалі ў аўторак удзельнікі клуба аматараў беларускамоўнай камунікацыі «Мова TUT». Нагодаю для сустрэчы сталі 110-годдзе паэта Пятруся Броўкі і 250-годдзе дзяржаўнага дзеяча і кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага. Адзначалі весела і шумна, пра тое і нашая справаздача.



Наталля Мізон, загадчыца музея паэта.


Супрацоўніца музея Броўкі выступае перад наведнікамі «Мовы TUT».

Наведнікі Клуба.


Тыя, хто сабраўся на святкаванне.


Твары Клуба…


… і сталейшыя, і маладзейшыя.


Ініцыятары і ўдзельнікі праекта «250» да юбілея Міхала Клеафаса Агінскага. Злева направа: Вольга Мжэльская, рэжысёр Максім Сіры, прадусар праекта «250» Андрэй Ісачэнка, паэт і музыка Алесь Плотка.


Мастак Алег Драбышэўскі, які і намаляваў карціну па матывах Агінскага, і прынёс фотаздымкі са святкавання юбілея ў сядзібе ў Залессі, дзе жыў кампазітар.


На сустрэчу быў запрошаны і музыка Зміцер Вайцюшкевіч, каб развучыць знакаміты «Паланэз».


Наведнікі развучваюць тэкст «Паланэза».


А «назіральнікі» назіраюць за працэсам.


Зміцер Вайцюшкевіч.


Мініканцэрт па сучаснай звычцы здымалі і на мабільныя.


А музыка спяваў.





Маленькі танцор Клуба.


Наступная сустрэча Клуба «Мова TUT» адбудзецца 27 кастрычніка. У нас пройдзе паэтычная вечарына, у межах якой маладая паэтка Кацярына Моссэ прэзентуе музычна-паэтычны кліп, а таксама адбудзецца выступ Алеся Плоткі і Ўлада Бубна.

Калі вы пішаце вершы па-беларуску і хочаце прэзентаваць іх на нашай сустрэчы, дасылайце заяўку на адрас mova@tutby.com.

Далучайцеся да Клуба «Мова TUT» у сацыяльных сетках Facebook і «Вконтакте».

←Airbnb предлагает ночевку в самой большой могиле в мире

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика