«Крамбамбуля» прэзентавала свой апошни альбом
14.10.2015 12:04
—
Новости Культуры
Легендарны гурт «Крамбамбуля» прадстаўляе на 34mag свой развітальны альбом «Чырвоны штраль», пасля якога поўным складам плануе сысці ў лясы і заняцца партызанскай дзейнасцю.
«Вось і здзейснілася. Мы ў лясах. У гушчарах, сатканых імглою. Сярод бярозаў ды соснаў, — піша гурт у „партызанскім маніфэсце“ на „Першаку“ 34mag, дзе быў прадстаўлены новы альбом. — Бо ўжо ніяк не атрымліваецца трываць усіх гэтых прэдсядацеляў, міліцыянтаў, капітанаў Ягоравых і іншых савецкіх нячысцікаў, якія, нібы тараканы, распаўзліся па нашай зямлі, жаруць наш хлеб, п’юць нашае малако і хочуць, каб мы былі іхнімі служкамі».
Бонусам да альбома гурт «Крамбамбуля» прэзентуе кліп на песню «Каб мы калі каму чаго».