На адкрыццё новага сезона "Мова нанова" ў Віцебску прыедзе Юрый Жыгамонт
23.09.2015 09:39
—
Новости Культуры
У Віцебску сёння распачнецца новы сезон папулярных бясплатных курсаў беларускай мовы «Мова нанова». Госцем сустрэчы стане легендарны чалавек — акцёр, журналіст, вядучы тэлепраекта «Падарожжы дылетанта» Юрый Жыгамонт.
«Уваход — вольны, ніякіх узроставых абмежаванняў, навучэнцам курсаў прапаноўваюць каву, гарбату, прысмакі, у нас — нязмушаная атмасфера», — запрашаюць арганізатары.
Сустрэча пройдзе ў культурна-гістарычным комплексе «Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна». Пачатак — у 18.30.
Курсы «Мова нанова» ў Віцебску адкрыліся ў маі 2014 года. Інтэрв'ю з вядучым праекта Сяргеем Маркавым чытайце тут.