Фіналістка "Заспявай 2.0" Марына Вярэніч выступіць разам з :B:N:

Источник материала:  
03.09.2015 11:25 — Новости Культуры

4 верасня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 у заключным канцэрце летняй серыі «Заспявай 2.0» выступіць Марына Вярэніч, а госцем будзе гурт: B:N:


Фото: tuzin. fm

24-гадовая Марына Вярэніч ужо з дзесяць год сур’ёзна займаецца музыкай. Яна скончыла вакальнае аддзяленне Маладзечанскага музычнага коледжу імя Агінскага, паступіла на эстраднае аддзяленне Інстытута сучасных ведаў. Яна актыўна і паспяхова ўдзельнічае ў музычных конкурсах і тэлепраектах, дайшла да паўфінала «Акадэміі талентаў» у 2013. На конкурс «Заспявай 2.0» у намінацыю «Паэзія» яна падала песню «Чаму мы стрэліся ня ў час» на словы Тацяны Дзям’янавай і ўласную музыку. І патрапіла ў лік фіналістаў.

У фінальнай серыі канцэртаў «Заспявай 2.0» Марыну Вярэніч падтрымае сваім выступам гурт: B:N: Адзін з вядучых гуртоў беларускай рок-сцэны рыхтуе адмысловую акустычную праграму, куды ўвойдуць найлепшыя песні з чатырох дыскаў. Вядома ж, прагучаць «Дажджамі», «Не трывай», «Цягнік», а таксама хіты з новага альбому «Шукай сваё».


Фото: tuzin. fm

Па выніку летніх канцэртаў маладых выканаўцаў будуць вызначаныя пераможцы конкурсу «Заспявай 2.0», які праводзіць партал Tuzin. fm і фонд «Вяртанне» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». Прызавы фонд конкурсу складае 1000 еўра.

←Государство даст деньги на фильм о монтажниках, но не нашло на картину о шляхтиче Завальне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика