У Пастаўскім раёне паставяць помнік Міхалу Клеафасу Агінскаму

Источник материала:  
20.08.2015 09:05 — Новости Культуры

У вёсцы Лучай Пастаўскага раёна паставяць помнік кампазітару Міхалу Клеафасу Агінскаму. Ужо распрацаваны праект скульптуры, піша «Наша ніва».


Праект помніка кампазітару. Фота: radzima.org

Тамтэйшы ксёндз Мікалай Ліпскі вядомы тым, што добраўпарадкоўвае прыкасцёльную тэрыторыю і пераўтварае Лучай у месца, прывабнае для турыстаў. Вёска славіцца таксама тым, што тут па ініцыятыве пробашча пастаянна праходзяць розныя фэсты, на якія прыязджаюць вядомыя беларускія музыкі: Лявон Вольскі, Зміцер Корсак, Зміцер Вайцюшкевіч, Зміцер Бартосік, Таццяна Матафонава і іншыя.

«Цяпер ідзе працэс узгаднення ўстаноўкі помніка. Яго адкрыццё прымеркавана на 13 верасня», — паведаміў ксёндз Мікалай Ліпскі.

Сёлета адзначаюць 250-я ўгодкі з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага.

У Лучаі знаходзіцца касцёл святога Тадэвуша, змураваны ў 1766−1777 гадах. Фундатарамі яго будаўніцтва былі Тадэвуш і Эльжбэта Агінскія. Паэт Адам Міцкевіч ўвасобіў вобраз Эльжбеты ў паэме «Пан Тадэвуш». Яе партрэт доўга знаходзіўся ў лучайскім касцёле. Цяпер ён — у Віцебскім мастацкім музеі.

Партрэт Эльжбэты Агінскай да 1992 года захоўваўся ў лучайскім касцёле.

Чытайце таксама:

«Северные Афины» под Сморгонью. Репортаж из усадьбы Огинских, где бродят тени Костюшко

←Этой ночью в Москве скончался актер Лев Дуров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика