Symphorine, Лупасін ды Leibonik завіталі на "Заспявай 2.0" (фотасправаздача)
Штотыднёвыя кацэрты ў межах праекту "Заспявай 2.0". І ў гэту пятніцу, 31 ліпеня, адбыўся 7 канцэрт з удзелам гуртоў Symphorine і Leibonik.
Гурт Symphorine ўдзельнічаў у конкурсе «Заспявай 2.0» адразу ў дзвюх намінацыях. У намінацыі «Паэзія» яны прадставілі песьню «Наперад» на верш Віктара Лупасіна, які прыйшоў іх падтрымаць. Кампазіцыя аказалася першай аўтарскім выкананне каманды. А на «Кавер» была пададзена свая версія песні Лявона Вольскага «Госці», дзякуючы якой музыкі і прайшлі ў фінал конкурсу.
У Symphorine ўваходзяць прафесійныя музыкі, ляўрэаты разнастайных міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў. Спэцыялізуюцца яны якраз на выкананьнях сусветнаявядомых кампапізый ва ўласных аранжыроўках. Стаўку робяць на скрыпку і віяланчэль разам з яркімі галасамі салістак Марыны Вярэніч і Ганны Дашкевіч пад акампанэмент кантрабаса, клявішных і ўдарных.
Нікога ніколі не пакідае абыякавым і Сяргей Башлыкевіч, які разам з сваім гуртом Leibonik летась атрымаў прэмію «Героі году» ў намінацыі «Дэбют». Сёлета музыкі сыгралі сэт з сваіх найлепшых песень. Башлыкевіч мае багата ўласных кампазыцыяў, але таксама вельмі любіць граць каверы, прычым адаптуе іх пад беларускія рэаліі. Пэўна галоўны хіт Leibonik — песня «О Купала» ёсць пераасэнсаваннем знакамітага поп-хіту «Rock Me Amadeus» аўстрыйца Falco.
Фота: Павел Аксіновіч