Maze і Re1ikt дадуць сумесны канцэрт на плошчы Свабоды
09.07.2015 18:51
—
Новости Культуры
Фіналісты конкурсу "Заспявай 2.0" гурт Maze, чый кавер на "Котку" гурта "Новае Неба" выклікаў захапленне ў журы, выступяць 10 ліпеня на тэрасе кавярні Chill Out на плошчы Свабоды. Іх падтрымае гурт Re1ikt.
Maze – зусім малады гурт, існуе некалькі месяцаў. Пакуль іх рэпертуар базуецца на каверах, але музыкі маюць намер пісаць і сваю музыку ды зусім не збіраюцца абмяжоўваць сябе нейкім пэўным стылем. Яна заявіліся ў намінацыю "Кавер" конкурсу "Заспявай 2.0" з сваёй версіяй песні Касі Камоцкай і гурта "Новае Неба" – "Котка" на словы Адама Глобуса. А ў якасці дадатковых песен паказалі свае каверы на Міка Джагера і Джоан Джэт. У гурт уваходзяць Захар Пятровіч (гітара), Антон Хадасевіч (гітара), Уладзіслаў Нямкевіч (бас-гітара), Павал Новікаў (бубнач), а пры мікрафоне – Дар'я, якая мае адметны вакал. Сярэдні ўзрост удзельнікаў Maze – 18 год, некаторыя з іх яшчэ вучацца ў школе. А вакалістка – студэнтка Мінскага дзяржаўнага коледжа мастацтваў. Музыкі дужа хочуць перамагчы ў сваёй намінацыі на "Заспявай 2.0", а прызавыя грошы выдаткаваць на паляпшэнне якасці гучання.
Падтрымае канкурсантаў сваім гадзінным сэтам гурт Re1ikt, уладальнікі прэміі "Героі году" ад парталу Tuzin.fm (2013), удзельнікі такіх праектаў як "Тузін. Немаўля" і "Re:Песняры". Музыкі акурат скончылі працу над сваім новым альбомам і пакажуць свае вядомыя і новыя песні ў акустычным гучанні.
Акустычны напрамак для музыкаў – сродак лепш данесці менавіта музыку. Сапраўды, прыхільнікаў Re1ikt у акустыцы не менш, чым Re1ikt электрычнага. Самі творцы адзначаюць, што тыя, хто любіць музыку і атрымліваць асалоду ад кожнай ноты, больш прыязна ставіцца да акустыкі, бо ў ёй музыка грае рознымі фарбамі і болей празрыстая. Незвычайныя атмасферныя гітарныя эфекты, дапоўненыя духавымі і перкусіяй выводзяць іх музыку на новы ўзровень.
Па выніку летніх канцэртаў маладых выканаўцаў будуць вызначаныя пераможцы конкурсу "Заспявай 2.0", які праводзіць партал Tuzin.fm і фонд "Вяртанне" пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!". Прызавы фонд конкурсу складае 1000 еўра.

![]() |
Фото: budzma.by |

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. 