За рыцарскім фэстам у Віцебску гледачы назіралі нават з маста

Источник материала:  
29.06.2015 13:07 — Новости Культуры
Адной з відовішчных імпрэз святкавання Дня города ў Віцебску стаў рыцарскі фэст.


Фота прадастаўлена арганізатарамі

Рыцары разбілі свой лагер у парку імя Фрунзэ на беразе Віцьбы - каля маста Тысячагоддзя, паміж ратушай і канцэртным залам "Віцебск".

Тут прайшлі рыцарскія баі, інтэрактыўныя гульні і конкурсы, майстар-класы па сярэднявечных танцах і карыстанню тагачаснай зброяй. Абыякавых удзельнікаў не было - гараджане з задавальненнем далучаліся да ўсіх забаў. Шмат людзей назіралі за падзеямі з моста Тысячагоддзя - адтуль добра прагледжвалася ўся рыцарская пляцоўка.

У фэсце ўдзельнічалі клубы гістарычнай рэканструкцыі Naglfar, Hallwil, Vargentorn. Адмыслова на гэту імпрэзу прыехалі музыкі знакамітага гурта "Стары Ольса" Зміцер Сасноўскі і Сяргей Тапчэўскі.










←В Любанском районе пройдет пятый региональный фестиваль традиционной культуры "Пятроўскі фэст"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика