Арлоў апублікаваў кнігу беларускай лацінкай
02.06.2015 12:58
—
Новости Культуры
У Мінску прайшла прэзентацыя ўнікальнай кнігі пісьменніка Ўладзіміра Арлова. Выданне "Patria Aeterna" адметнае тым, што яно выйшла на беларускай лацінцы.
У новай кнізе прадстаўленая проза Ўладзіміра Арлова, якая раней ужо друкавалася кірыліцай. Цяпер жа — беларускай лацінкай, якую пісьменнік вырашыў папулярызаваць.
Назва кнігі перакладаецца з лацінскай мовы як "Радзіма вечная".
На прэзентацыі ў мінскай галерэі "Ў" Уладзімір Арлоў падпісваў чытачам свае кнігі — таксама лацінкаю.
Прэзентацыя адбылася ў межах заключных заняткаў курсаў "Мова нанова".