Андрэй Хадановіч і Уладзімір Арлоў атрымалі польскія медалі "Gloria Artis"

Источник материала:  
07.05.2015 15:34 — Новости Культуры
Узнагароды пісьменнікам уручылі на ўрачыстым прыёме з нагоды Дня Канстытуцыі Польшчы.




"Вельмі прыемна атрымаць узнагароду краіны, якую я даўно люблю, з якой у нас супольная гісторыя, супольныя героі, — пракаментаваў Уладзімір Арлоў. — У мяне выйшла тры кнігі на польскай, адна з іх атрымала ў 2010 годзе польскую літаратурную ўзнагароду, за што я ўдзячны перакладчыку Адаму Паморскаму. Што да Хадановіча, то, думаю, паўплывала тое, што ён бліскуча і плённа перакладаў польскіх аўтараў: Шымборску, Мілаша, Капусцінскага".

Медаль "Gloria Artis" уручаецца за заслугі перад польскай культурай, а таксама за падтрымку польскай культуры і мастацтва за мяжой, умацаванне культурных сувязяў паміж Польшчай і іншымі краінамі. Узнагарода прысуджаецца ад імя міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы. Мае тры ступені: бронзавую, срэбраную і залатую. Беларускія літаратары атрымалі срэбраныя медалі.

Акрамя іх у розны час узнагароду атрымлівалі: балерына Майя Плісецкая, рэжысёр Кшыштаф Занусі, дырыжор Валеры Гергіеў.
←Арт-проект "Другая сцэна" стартует в Могилевском театре кукол

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика