Білеты ў тэатр "Лялька" трапілі ў інтэрнэт-продаж

Источник материала:  
01.05.2015 08:45 — Новости Культуры
Білеты на спектаклі Беларускага тэатра "Лялька" зараз можна набыць праз інтэрнэт, паведамілі TUT.BY у гэтай установе культуры.


Сцэна са спектакля "Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка".
Фота: vk.com/lialka_theatre

Каб набыць квіток, увайдзіце на сайце тэатра ў раздзел "Білеты", зарэгіструйцеся і абярыце ўпадабаны спектакль. Можна здзейсніць анлайн-набыццё (з раздрукоўкай на сваім прынтары) або браніраванне (з выкупам напрацягу адных сутак) патрэбнай колькасці білетаў. Аплата ажыццяўляецца банкаўскай картай VISA альбо MasterCard праз сістэму электронных плацяжоў WebPay™.




У тэставы перыяд у інтэрнэт-продаж трапілі толькі білеты на месцы ў восьмым і дзевятым радах глядзельнай залы. З пачаткам новага сезону гэтыя абмежаванні будуць знятыя, запэўнілі ў тэатры.

Білеты на спектаклі таксама можна набыць праз дадатак у групе тэатра "ВКонтакте".




Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика