Фотакартка з XIX стагоддзя. У Віцебску працуе ўнікальная студыя, дзе робяць рэтраздымкі
02.04.2015 09:15
—
Новости Культуры
Карэспандэнт "Звязды" на дзень літаральна перанёсся ў часе, стаўшы фатографам, які выкарыстоўвае для здымак дарэвалюцыйную тэхналогію. Цуд адбыўся ў студыі піктарыяльнай фатаграфіі ў Віцебску.
Пакуль Кацярына фарбавала шпалеры чорнай фарбай, а напарнік ёй дапамагаў, я папрасіў дазволу паздымаць. Дзе яшчэ будзе такая магчымасць — зрабіць фота, як майстры ў пазамінулым стагоддзі?.. Угаварыў! Але спачатку ўладальнікі студыі расказалі пра тое, чым будуць здзіўляць гараджан і прыезджых.
- Паверце, аналагаў ва ўсім свеце мала. Здолелі аднавіць традыцыйную тэхніку і тэхналогіі высокамастацкай класічнай фатаграфіі сярэдзіны ХІX - пачатку XX стагоддзяў. Упэўнена, што вынікі нашых даследаванняў будуць цікавыя не толькі прафесійным фатографам, але і гісторыкам, мастацтвазнаўцам, - расказвае Кацярына.
Дзякуючы адноўленай тэхналогіі бром-сярэбранага друку, фотаздымкі могуць вельмі доўга захоўвацца не адну сотню гадоў! У гэта цяжка паверыць, але гэта факт. Захаваліся да нашых дзён у добрым стане фота, зробленыя ў пазамінулым стагоддзі, як і бром-сярэбраныя пласціны.
- Дарэчы, Віцебск калісьці стаў вядомы на ўвесь свет дзякуючы фатографу, вынаходніку шторна-шчыліннага затвора Сігізмунду Юркоўскаму. І яго фотасалон быў адным з самых папулярных у горадзе.
Уявіце сабе: каб зрабіць фота, чалавеку, якога фатаграфуюць, трэба было чакаць, па нашых падліках, да некалькіх дзесяткаў хвілін. А на выраб фота майстар траціў гадзіны, суткі і больш. Калі трэба было, запрашаў "мадэль" зноў, каб перафатаграфаваць. Але ж вопытныя майстры працавалі без такіх памылак…
Колькі каштаваў фотаздымак? Калі заробак рабочага да рэвалюцыі быў 17 рублёў у месяц, то адзін фотаздымак - 3 рублі! - працягвае Кацярына.
Пра Юркоўскага, а таксама фатографа-вынаходніка Сяргея Міхайлавіча Пракудзіна-Горскага, піянера каляровай фатаграфіі ў Расіі, наведвальнікам раскажуць падчас экскурсіі. А таксама пакажуць, як раней рабілі фота.
- У пачатку XX стагоддзя Пракудзін-Горскі фатаграфаваў гарады Расійскай імперыі. Праект падтрымліваў асабіста Мікалай ІІ. А падчас падрыхтоўкі да святкавання стагоддзя перамогі ў вайне 1812 года фатаграфаваў знакавыя для вайны месцы. У прыватнасці, у 1912 годзе - Віцебск. Арыгіналы фота - у бібліятэцы Кангрэса ЗША. Колькі часу прайшло, а яны зроблены быццам бы ўчора. А ўсё таму, што перадавая па тым часе тэхналогія выкарыстоўвалася, - распавядае Уладзіслаў Андрэеў.
- Думаю, назвы тэхналогій нічога не скажуць людзям, якія не цікавяцца гісторыяй фатаграфіі. Дзе бяром "хімію"? Тыя ж складнікі рэактываў, бывае, людзі дораць, бо ў час лічбавых фота яны не патрэбны. У Маскве купляем замацавальнік… Там, вядома, больш чаго засталося з савецкіх часоў.
У прынцыпе, "хімія" не вельмі змянілася з часу першых фатографаў, таму і рэактывы 1960-1970 гадоў можна лічыць "класічнымі". Але падкрэслю, што пласціны са шкла, папера - гэта вынік нашай працы… Самі друкуем і фатаграфуем.
І насамрэч такіх майстэрняў, як наша, ва ўсім свеце адзінкі. Вялікі дзякуй кіраўніку Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэю Духоўнікаву за тое, што прадаставіў нам памяшканне, - працягвае фатограф.
Уладзіслаў паказаў мне студыю. У адным пакоі, дзе будуць фатаграфаваць людзей, створана атмасфера дарэвалюцыйнага часу. Адразу ў вочы кінуўся фотаапарат з "гармонікам". Праўда, высветлілася, што ён зроблены ў 1970-я гады, але выглядае вельмі рарытэтным. На стале - самавар. На сценах - фота, зробленыя ў наш час, але па тэхналогіі мінулага.
У Кацярыны і Уладзіслава, дарэчы, ёсць ідэя стварыць галерэю партрэтаў гараджан: вядомых і не вельмі. (Паабяцалі і месца для фота журналіста "Звязды" ў вобразе Пушкіна. Нагадаю, што паэт двойчы праязджаў Віцебск). Задумалі правесці маштабную прэзентацыю падчас фестывалю "Славянскі базар у Віцебску". Хочуць, каб гасцей сустракалі людзі ў строях дарэвалюцыйнага часу. Упэўнены, цікавую ідэю падтрымаюць у тэатры, дзе могуць дапамагчы касцюмамі, і ў музычным вучылішчы - каб дзеткі сыгралі ў студыі.
- Не, спадар Пукшанскі, не туды трэба глядзець. Станьце далей ад пласціны! Пакруціце вось гэта. Не так рэзка! - вучыла мяне фатограф.
Майстры жартавалі, бо ў шаліку Кацярыны (у якасці "накідкі", якой фатограф накрывае галаву і частку апарата) я быў падобным на араба.
А мне было не да смеху. Выпрабаванне толькі пачыналася. Выйшлі на вуліцу, і я захацеў сфатаграфаваць храм. Зноў разгубіўся, калі Уладзіслаў даверыў мне, як ужо "вопытнаму фатографу", уставіць пласціну ў апарат. Пад кіраўніцтвам цярплівых фатографаў здолеў! Потым тлумачылі, як на вуліцы правільна зрабіць фота.
Праяўляць пласціну і друкаваць фота аказалася яшчэ цяжэй, чым здымаць…
Творчасць фатографаў майстэрні "Аргентум" ужо ацанілі вядучыя мастацтвазнаўцы. Выставы можна было ўбачыць у мінскай Галерэі сучаснага мастацтва "Ў", найбуйнейшым маскоўскім Цэнтры сучаснага мастацтва "Вінзавод".
Калі будзеце гуляць па пешаходнай вуліцы Талстога, абавязкова наведайце салон "Аргентум". Уражанняў хопіць надоўга, а вашы фота захаваюцца на стагоддзі. Без перабольшання.
![]() |
Карэспандэнт "Звязды" ў ролі фатографа мінулага |
Творчы "вулей"
Фатографаў Кацярыну Грынеўскую і Уладзіслава Андрэева застаў за рамонтам: рыхтаваліся да адкрыцця студыі піктарыяльнай (высокамастацкай) фатаграфіі "Аргентум". Яна знаходзіцца на першым паверсе дарэвалюцыйнага будынка на вуліцы Талстога, 7 - у сценах філіяла Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва. Тут пад адным дахам мастакі прэзентуюць свае праекты. Віцебскія інтэлектуалы гэтае ўнікальнае месца ўжо параўналі са славутым парыжскім "Вуллем", дзе працавалі Шагал і іншыя.Пакуль Кацярына фарбавала шпалеры чорнай фарбай, а напарнік ёй дапамагаў, я папрасіў дазволу паздымаць. Дзе яшчэ будзе такая магчымасць — зрабіць фота, як майстры ў пазамінулым стагоддзі?.. Угаварыў! Але спачатку ўладальнікі студыі расказалі пра тое, чым будуць здзіўляць гараджан і прыезджых.
- Паверце, аналагаў ва ўсім свеце мала. Здолелі аднавіць традыцыйную тэхніку і тэхналогіі высокамастацкай класічнай фатаграфіі сярэдзіны ХІX - пачатку XX стагоддзяў. Упэўнена, што вынікі нашых даследаванняў будуць цікавыя не толькі прафесійным фатографам, але і гісторыкам, мастацтвазнаўцам, - расказвае Кацярына.
Дзякуючы адноўленай тэхналогіі бром-сярэбранага друку, фотаздымкі могуць вельмі доўга захоўвацца не адну сотню гадоў! У гэта цяжка паверыць, але гэта факт. Захаваліся да нашых дзён у добрым стане фота, зробленыя ў пазамінулым стагоддзі, як і бром-сярэбраныя пласціны.
- Дарэчы, Віцебск калісьці стаў вядомы на ўвесь свет дзякуючы фатографу, вынаходніку шторна-шчыліннага затвора Сігізмунду Юркоўскаму. І яго фотасалон быў адным з самых папулярных у горадзе.
Уявіце сабе: каб зрабіць фота, чалавеку, якога фатаграфуюць, трэба было чакаць, па нашых падліках, да некалькіх дзесяткаў хвілін. А на выраб фота майстар траціў гадзіны, суткі і больш. Калі трэба было, запрашаў "мадэль" зноў, каб перафатаграфаваць. Але ж вопытныя майстры працавалі без такіх памылак…
Колькі каштаваў фотаздымак? Калі заробак рабочага да рэвалюцыі быў 17 рублёў у месяц, то адзін фотаздымак - 3 рублі! - працягвае Кацярына.
Пра Юркоўскага, а таксама фатографа-вынаходніка Сяргея Міхайлавіча Пракудзіна-Горскага, піянера каляровай фатаграфіі ў Расіі, наведвальнікам раскажуць падчас экскурсіі. А таксама пакажуць, як раней рабілі фота.
- У пачатку XX стагоддзя Пракудзін-Горскі фатаграфаваў гарады Расійскай імперыі. Праект падтрымліваў асабіста Мікалай ІІ. А падчас падрыхтоўкі да святкавання стагоддзя перамогі ў вайне 1812 года фатаграфаваў знакавыя для вайны месцы. У прыватнасці, у 1912 годзе - Віцебск. Арыгіналы фота - у бібліятэцы Кангрэса ЗША. Колькі часу прайшло, а яны зроблены быццам бы ўчора. А ўсё таму, што перадавая па тым часе тэхналогія выкарыстоўвалася, - распавядае Уладзіслаў Андрэеў.
Яйкі для фота
Суразмоўца падрабязна і даступна растлумачыў сакрэты майстэрства. Акрамя згаданай вышэй тэхналогіі, засвоілі яшчэ дзве. Цікава, што пры выкарыстанні апошніх для вырабу рэактываў выкарыстоўваюць яйкі.- Думаю, назвы тэхналогій нічога не скажуць людзям, якія не цікавяцца гісторыяй фатаграфіі. Дзе бяром "хімію"? Тыя ж складнікі рэактываў, бывае, людзі дораць, бо ў час лічбавых фота яны не патрэбны. У Маскве купляем замацавальнік… Там, вядома, больш чаго засталося з савецкіх часоў.
У прынцыпе, "хімія" не вельмі змянілася з часу першых фатографаў, таму і рэактывы 1960-1970 гадоў можна лічыць "класічнымі". Але падкрэслю, што пласціны са шкла, папера - гэта вынік нашай працы… Самі друкуем і фатаграфуем.
І насамрэч такіх майстэрняў, як наша, ва ўсім свеце адзінкі. Вялікі дзякуй кіраўніку Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэю Духоўнікаву за тое, што прадаставіў нам памяшканне, - працягвае фатограф.
Уладзіслаў паказаў мне студыю. У адным пакоі, дзе будуць фатаграфаваць людзей, створана атмасфера дарэвалюцыйнага часу. Адразу ў вочы кінуўся фотаапарат з "гармонікам". Праўда, высветлілася, што ён зроблены ў 1970-я гады, але выглядае вельмі рарытэтным. На стале - самавар. На сценах - фота, зробленыя ў наш час, але па тэхналогіі мінулага.
У Кацярыны і Уладзіслава, дарэчы, ёсць ідэя стварыць галерэю партрэтаў гараджан: вядомых і не вельмі. (Паабяцалі і месца для фота журналіста "Звязды" ў вобразе Пушкіна. Нагадаю, што паэт двойчы праязджаў Віцебск). Задумалі правесці маштабную прэзентацыю падчас фестывалю "Славянскі базар у Віцебску". Хочуць, каб гасцей сустракалі людзі ў строях дарэвалюцыйнага часу. Упэўнены, цікавую ідэю падтрымаюць у тэатры, дзе могуць дапамагчы касцюмамі, і ў музычным вучылішчы - каб дзеткі сыгралі ў студыі.
"Зараз вылеціць "птушачка"
Падышоў я да фотаапарата, быццам да казачнай птушкі нейкай. Збоку, напэўна, маё здзіўленне на твары можна было параўнаць з першай рэакцыяй прадстаўніка афрыканскага племені на гадзіннік. Шчыра кажучы, разгубіўся. У прыватнасці, ніяк не мог адрэгуляваць апарат, каб праз пласціну са шкла ўбачыць Кацярыну.- Не, спадар Пукшанскі, не туды трэба глядзець. Станьце далей ад пласціны! Пакруціце вось гэта. Не так рэзка! - вучыла мяне фатограф.