Абсолютныя рэкардсмены - Port Mone і Tonqixod: абвешчаныя пераможцы музычных узнагарод Experty.by

Источник материала:  
11.03.2015 12:25 — Новости Культуры
10 сакавіка сталі вядомы найлепшыя беларускія альбомы, музыкі і групы 2014 года па версіі Experty.by. Альбомам года прызнаны Thou гурта Port Mone, які таксама атрымаў прыз вялікага журы, народных экспертаў і стаў найлепшым інструментальным альбомам года.




Пераможца ў намінацыі "Альбом года" атрымаў рэкламна-інфармацыйную падтрымку сольнага канцэрта ад грамадскай генаральнага партнёра мерапрыемства інтэрнэт-правайдэра "Атлант Тэлекам".


Гурт Port Mone. Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Найлепшым дэбютным, беларускамоўным і адначасова рок-альбомам прызнан "Прадмова" гурта Tonqixod. Гурт таксама атрымаў прыз штатных экспертаў. Выканаўцы найлепшага беларускамоўнага альбома атрымалі рэкламна-інфармацыйную падтрымку сольнага канцэрта ад грамадскай кампаніі "Будзьма беларусамі!".

Лепшы поп-альбом – Export гурта IOWA.

Найлепшым фолк-альбомам безальтэрнатыўна абвешчаны "Раёк" гурта Vuraj.

Лепшым электронным альбомам названы Secret гурта Mustelide.


Гурт Tonqixod












За перамогу ў 12 намінацыях спаборнічалі 13 дыскаў. Сярод прэтэндэнтаў былі і вядомыя імёны, і адкрыцці. Ад Лявона Вольскага, Akute и IOWA да вядомых пакуль у вузкіх колах Earworm, Tonqixod, Mustelide. Стылістычны спектр узнагарад: поп, рок, фолк, альтэрнатыва і часткова электроніка.

Намінанты былі абвешчаны нестандартна – адзіным спісам без указання назвы і колькасці намінацый, у якіх узгадваецца кожны дыск.

Лёс прызоў у большасці катэгорый вызначалі чатыры журы: два склады беларускіх музычных журналістаў, замежныя крытыкі, а таксама найбольш актыўныя карыстальнікі сайта.
←Выставка украшений-трансформеров из бисера пройдет в Могилеве

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика