Лепшую беларускамоўную музыку слухайце ў Дзень роднай мовы TUT

Источник материала:  
21.02.2015 09:26 — Новости Культуры
Ужо традыцыйна ў Дзень роднай мовы беларускі партал TUT.BY віншуе сваіх карыстальнікаў і ў якасці падарунка  прапануе ўвесь дзень слухаць песні лепшых беларускіх музыкаў.

30 самых свежых трэкаў на роднай мове загружаныя ў плэер на галоўнай старонцы партала і будуць дасяжныя на працягу святочных сутак.




У параўнанні з мінулымі гадамі зараз мы выбралі кампазіцыі ў асноўным маладых выканаўцаў, якія толькі пачынаюць свой творчы шлях. Прысутнічаюць у спісе таксама і некалькі песень "мастадонтаў" беларускай музыкі.

Мы віншуем усіх карыстальнікаў з Днём роднай мовы, заклікаем да пашырэння ўжывання беларускай і жадаем прыемнага праслухоўвання.

TUT.BY дзякуе аўтарам і выканаўцам за іх творчасць, а парталам Tuzin.fm і Experty.by за дапамогу ў складанні плэй-ліста.

←"Привет от питерской рок-н-ролльной братвы". Как прошел концерт ДДТ в Витебске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика