Што адбывалася на «Даем рады 2015»: непаўторныя РСП, чароўныя Akute ды першы выспут Trubetskoy (фотарэпартаж)
У гэтую пятніцу трынаццатага, у мінскім клубе Re:Public прайшла штогадовая цырымонія «Даём рады» па версіі рэдакцыі «Еўрарадыё». Галоўны прыз, «Гурт-2014», унёс за сабою «Ляпис Трубецкой», які летась спыніў сваё існаванне. «Сольным выканаўцам-2014» стаў Лявон Вольскі, які ў мінулым годзе выпусціў альбом «Hramadaznaŭstva». «Дэбютам-2014» жа стаў гурт Haina. Найлепшы беларускі альбом мінулага году прызналі кружэлку «Reaĺnaść i sny» гурта Akute, а еўрапейскі - «48:13» брытанскага квартэта Kasabian. Сінглам жа году стаў «Ag» кабарэ-бэнда «Серебрянная свадьба». «Музычным відэа-2014» узнагародзілі гурт The UNB за кліп да песні «Крот-Фронт». Найлепшым музычным праектам мінулага года прызначылі «Легенды. Live». «Фестывалем-2014» стаў «Мост».
Паміж намінацыямі і ўручэннем прэмій на сцэне выступілі Haina, «Мутнае вока», «Разбітае сэрца пацана», Akute. Хэдлайнерам вечара жа стаў новы праект былых «Ляпісаў» - Trubetskoy, з салістам Паўлам Булатнікавым. Гурт упершыню выступіў на беларускай сцэне. У працягу ў нашым фотарэпартажы:
Аўтар: Павел Аксіновіч; фота аўтара.