Віцебскі драмтэатр паставіў "Дзікае паляванне караля Стаха"
03.01.2015 09:08
—
Новости Культуры
Наступленне новага года Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску адзначае прэм'ерай спектакля "Дзікае паляванне караля Стаха" паводле аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча. Прэм'ера адбудзецца 3 студзеня на вялікай сцэне тэатра.
"Уладзімір Караткевіч - знакавая постаць для ўсёй беларускай культуры і для нашага тэатра, яго героі не ў першы раз ажываюць на Коласаўскай сцэне. Спектаклі "Званы Віцебска", "Ладдзя роспачы", "Леаніды не вернуцца да зямлі", "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" паспяхова праходзілі ў тэатры", - адзначыў кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі тэатра Алесь Замкоўскі.
Над спектаклем працавалі вядомыя тэатральныя майстры: інсцэніроўка і пастаноўка Юрыя Лізянгевіча, сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранкі, пластыка і харэаграфія Дзіяны Юрчанкі, музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча.
У галоўных ролях занятыя і маладыя, і дасведчаныя артысты: Дзмітрый Каваленка (Андрэй Беларэцкі), Юлія Крашэўская (Надзея Яноўская), Віктар Дашкевіч (шляхціц Дубатоўк), Цімур Жусупаў (Берман-Гацэвіч), Уладзіслаў Жураўлёў (Свеціловіч), Тамара Кабяк (пані Кульша), Аляксандр Фралоў (селянін Рыгор).
"Спектакль "Дзікае паляванне караля Стаха" з'яўляецца бенефісным для артыста-коласаўца, вядучага майстра сцэны Віктара Дашкевіча, які працуе ў Коласаўскім тэатры з 1973 года. Пасля прэм'еры сябры, знаёмыя, родныя, прадстаўнікі тэатра і ўладаў Віцебшчыны павіншуюць Віктара Дашкевіча з 70-годдзем", - дадаў Алесь Замкоўскі.