Morcheeba: «Прывітанне, Беларусь!»

Источник материала:  
11.12.2014 12:26 — Новости Культуры


Гурт Morcheeba абраў беларускі праект Shuma для таго, каб распачаць свой канцэрт у Мінску, які адбудзецца 15 снежня ў Prime Hall. А вакалістка Скай Эдвардс павітала прыхільнікаў на беларускай мове.

Morcheeba: «Прывітанне, Беларусь!»


Гурт Shuma быў адабраны з 50 беларускіх артыстаў, якія даслалі свае прапановы. Заснаваны ў 2011 годзе праект спалучае актуальную электроніку з народнымі спевамі. На рахунку гурта выступы на фэстах «Jazz-Кактэбель» (Украіна), Up To Date (Польшча), а таксама беларускіх «Вольнае паветра», «Можна», «Электронныя забавы», «Камяніца».

«Для нас гэта нечакана і прыемна. Яшчэ адно пацверджанне, што пры слушным падыходзе беларускія народныя песні цалкам актуальныя для сучаснай публікі, прычым не толькі лакальнай», — тлумачыць Руся, вакалістка Shuma, чыё выступ распачнецца роўна а 7-й.

«Беларускую тэму» у межах канцэрта падтрымала і вакалістка Morcheeba Скай Эдвардс, якая пачала свой відэазварот з прывітання на чыстай беларускай.



Нагадаем, гэта будзе першы выступ брытанскага калектыву ў Беларусі. Morcheeba прыедзе да нас з праграмай лепшых песень і ў залатым складзе..



←Первая партия билетов на концерты "Евровидения-2015" поступит в продажу 15 декабря

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика