Dzieciuki, Navi, Leibonik сыграюць на "Героі году" 12 снежня

Источник материала:
09.12.2014 14:13 — Новости Культуры

Dzieciuki, Navi, Leibonik  сыграюць на "Героі году" 12 снежня

Гурты Dzieciuki, Navi, Landau, Leibonik, Bristeil, праект .K, а таксама «Аляксандра і Канстанцін» выступяць на музычнай прэміі «Героі году».

12 снежня ў клубе «Піраты» будзе названы гурт, які стаў адкрыццём у беларускай музыцы сёлета, а таксама «Героі году» – найлепшая каманда на беларускай незалежнай сцэне па версіі найстарэйшага музычнага парталу Tuzin.fm, які ўжо 12-ты год падсумоўвае вынікі музычнага году.

У намінацыі «Адкрыццё» пяць гуртоў і выканаўцаў: Haina, .K, Сяргей Башлыкевіч, Віталь Варанко і Bristeil.

У катэгорыі «Героі году» намінуюцца Лявон Вольскі, Navi, Dzieciuki, Vuraj, Landau, Akute і «Ляпіс Трубяцкі».

Пераможцы будуць абвешчаныя непасрэдна на канцэрце, у якім выступяць па тры прэтэндэнты ў кожнай з намінацыяў – Leibonik, Bristeil, .K, Dzieciuki, Navi, Landau, а таксама «Аляксандра і Канстанцін», як аўтары найлепшага альбому сезону па вэрсіі наведнікаў Tuzin.fm

Канцэрт ладзіцца пры падтрымцы сталага партнэру Tuzin.fm — кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Набыць квіткі можна тут: http://www.kvitki.by/ru/event/22986

120 000 (танцпляц), 150 000 (столік).

 

У дзень канцэрта будзе даражэй.

21.by  
←У віцебскім бітлз-клубе прайшоў "Зімовы маркет"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика