“Этна Фантазія: белыя колеры свету ”

Источник материала:  
14.10.2014 22:01 — Новости Культуры


Этна спявачка і вядомы інтэрпрэтатар фальклора Беларусі Ірэна Катвіцкая 18 кастрычніка ладзіць у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь канцэртную праграму “Этна Фантазія: белыя колеры свету». Уважлівыя слухачы знойдуць у ёй элементы мінімалізму і сімфа-джаза, раяль у традыцыях эпохі мадэрна і вакал, этнічна насычаны фарбамі ад шэпту да крыку, ад калыханкі да гарачай малітвы. Як адзначае беларускі прадзюсар Зміцер Безкаравайны, гэтая праграма ўяўляе сабой “мінімалістычнае спалучэнне народнай песні з неакласікай».

Спецыяльныя госці “Этна Фантазіі” - вакальнае этна-трыа “Вера, Патрыцыя і Алесь” і Лера Пажарыцкая (скрыпка).

“Гэты канцэрт працягвае ідэі “Этна Фантазіі”, да якой далучаюцца вельмі цікавыя госці - зусім яшчэ юныя музыкі, з якімі мы вандруем разам па канцэртных залах, гарадах і краінах, - распавядае Кавтіцкая. - У свае 11-12 год яны ўжо сталі лаўрэатамі міжнародных конкурсаў і навучыліся прэзентаваць культуру Беларусі за межамі нашай краіны. Каб прафесійна спяваць старажытныя напевы, ім патрабуецца шмат часу і намаганняў, але яны дасягаюць сваіх мараў і жывуць сапраўдным музычным натхненнем. Разам мы жадаем нашым слухачам адчуць радасць сустрэчы з культурай нашых Продкаў, рытуальнымі напевамі, што жывуць і сення нейкім таямнічым жыццем”

Мецэнат праекту “PrimeVeda” прыватная сямейна-дабрачынная ўстанова "Блізкія людзі" пры падтрымцы “Будзьма беларусамі!”



←Детское "Евровидение-2014" начнет отсчет 9 ноября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика