У кнігарнях з'явяцца паштоўкі "Не маўчы па-беларуску"

Источник материала:  
17.09.2014 19:45 — Новости Культуры
Гэта не толькі прыгожая паштовая картка, але і добры памочнік для ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай. А таксама хоча размаўляць па-беларуску не толькі пра высокія сферы, але і на побытавыя тэмы, паведамляе грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі".




Ідэя праекту "Не маўчы па-беларуску" належыць маладой таленавітай мастачцы Дар'і Мандзік, а кансультантам па мове стаў аўтар актуальнай мовазнаўчай рубрыкі на сайце кампаніі Улад Лянкевіч. Набор паштовак кампаніі "Будзьма беларусамі!" адрасаваны і тым, хто толькі пачынае размаўляць па-беларуску, і тым, хто даўно карыстаецца мовай.



Паштоўкі можна знайсці у мінскіх кнігарнях: "Акадэмкніга" (пр-т Незалежнасці, 7), "Кнігарня Ў" (пр-т Незалежнасці, 37А), "Кніжны салон"(вул. Калініна), "Кнігарня пісьменніка" (вул. Казлова, 2), "Веды" ( вул. К.Маркса, 36), "Светач" (пр-т Пераможцаў, 11), "Цэнтральны кніжны" (пр-т Незалежнасці, 19), "Кнігі & кніжачкі" (пр-т Незалежнасці,14), Кніжная выстава-кірмаш "Мир книг" (вул. Янкі Купалы, 27). 

А таксама ў рэгіёнах: "Веды", г. Віцебск (вул. Леніна, 54); "Светач", г. Віцебск (вул. Кірава, 10); "Праметэй" г. Гродна (вул. Савецкая, 10); "Іскра", г. Брэст (вул. Пушкінская, 4); "Кніжны свет", г. Ліда (пр. Перамогі, 3); "Спадчына", г. Маладзечна (вул. Прытыцкага) і "Букініст", г. Бабруйск (вул. Ульянаўская, 4).
←Белорусский документальный фильм "Хроники минского гетто" занял первое место на варшавском кинофестивале

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика