Баранавіцкі мастак на сімпозіуме скульптуры ў Кітаі стварыў коніка і камара
12.09.2014 09:50
—
Новости Культуры
Паўтара месяца, з канца ліпеня да пачатку верасня, правёў наш зямляк Алесь Фалей у горадзе Чанчунь у Кітаі, піша Intex-press.
Па словах Алеся, сёлета ў гэты сямімільённы кітайскі горад сабраліся на сімпозіум 18 скульптараў з розных краін свету – ЗША, Чылі, Нідэрландаў, Іспаніі, Італіі. Беларусь прадстаўлялі наш зямляк і яго калега з Мінска. Скульптуры вырабляліся з самых розных матэрыялаў – бронзы, мармуру, каменя. Алесь рабіў сваю кампазіцыю з металалому. Па словах аўтара, хацелася зрабіць яе вышынёй пяць метраў, але давялося ўлічыць пажаданні арганізатараў і тое, што яго твор будзе размяшчацца ў памяшканні, таму Фалей вымушаны быў "абысціся" трохметровымі параметрамі работы.
Дарэчы, заявак на ўдзел у сімпозіуме было намнога больш, але не ўсе жадаючыя прайшлі конкурсны адбор. Увогуле, за восем год, на працягу якіх мастакі з'язджаюцца ў Чанчунь, тут пабывалі творцы з большасці краін свету.
Фалею, які ўжо некалькі год запар удзельнічае ў аналагічных мерапрыемствах у расійскай Пензе, ёсць з чым параўноўваць сімпозіум у Кітаі. Па-першае, на гэты раз кожнаму мастаку выдзелілі не толькі памочнікаў, а і перакладчыкаў, таму што расійскай мовы ў гэтым кітайскім горадзе проста не чуваць. Ды і людзей са светлым колерам скуры не бачна. Жылі творцы на дзясятым паверсе дваццацівасьміпавярховага гатэля, у нядзелю для іх арганізоўвалі экскурсіі, у тым ліку і ў Пекін.
Пад скульптуры з усяго свету ў Кітаі адводзяцца агромністыя паркі. І ўвогуле, па словах нашага земляка, у такім велізарным горадзе, дзе ён жыў, па колькасці насельніцтва роўным амаль усёй Беларусі, не адчуваеш, што там цесна. На вуліцах і ў крамах людзі не таўкуцца, аўтобусы паўпустыя, складаецца ўражанне, што нават ў Баранавічах жыць цясней…
Мясцовае насельніцтва, як расказаў Фалей, ставілася да прыезджых добразычліва. З многімі калегамі ён не толькі пагаварыў пра творчасць і жыццё, але і пасябраваў. У бліжэйшай будучыні Алесь спадзяецца атрымаць запрашэнні на такія ж сімпозіумы ў Чылі і Аргенціну.
Чытайце таксама: