Жыхары вёскі Беліца на Сенненшчыне непакояцца аб лёсе парэшткаў палаца Свяцкіх
12.09.2014 09:39
—
Новости Культуры
У вёску Беліца на Сенненшчыне часта наведваюцца турысты, сярод іх ёсць і дасведчаныя ў архітэктуры людзі. Напрыклад, яны сцвярджаюць: комін былога спіртзавода складзены такім чынам, што з'яўляецца творам мастацтва. Іншыя аб'екты таксама выклікаюць цікавасць. Госці робяць фотасесіі на фоне будынкаў, якія маюць гістарычную каштоўнасць.
Пасля рэвалюцыі маёнтак нацыяналізавалі і стварылі на яго базе саўгас "Беліца", які пазней стаў племсаўгасам "Полымя".
Дарэчы, напрыканцы 1980-х па ініцыятыве тагачаснага першага сакратара райкама КПБ Мікалая Дамашкевіча (цяпер памочнік прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўны інспектар па Віцебскай вобласці) у адным з памяшканняў спіртзавода быў створаны цэх па выпуску чыпсаў.
Беліца мае дачыненне і да беларускай культуры.
Гэтыя збудаванні памятаюць 21-гадовага Івана Луцэвіча - будучы народны паэт Беларусі Янка Купала прыехаў сюды ў снежні 1903-га. Спачатку ўладкаваўся на працу ў канторы, а потым атрымаў пасаду малодшага прыказчыка. З-за хваробы маці юнак быў вымушаны з'ехаць адсюль вясной 1904 года. Тут ён напісаў верш "Мая доля", а налета паэт склаў знакамітага "Мужыка", дзе лірычны герой наракаў на свой лёс: "Бо я мужык, дурны мужык".
Магчыма, Янку Купалу натхнілі і назіранні за жыццём мясцовых "паноў сахі і касы".
Аб былой велічы сведчаць і рэшткі палаца Свяцкіх. Кажуць, што ў ім існуе падземны ход, які вядзе за межы вёскі.
Вежа, якая цяпер больш-менш трымаецца, пабудавана ў 1911 годзе. На другім паверсе тут меў майстэрню па разьбе па дрэве сын Карла - Станіслаў. Ён таксама калекцыяніраваў зброю, марскія ракавіны, чучалы птушак і птушыныя яйкі.
Пасля рэвалюцыі некалькі месяцаў у Беліцы панавала безуладдзе. Палякі, якія аднавілі сваю дзяржаву, накіроўвалі ў Беларусь легіянераў для аховы паноў ад пагромаў і рабаўніцтва.
У студзені 1918 года ў Беліцу прыйшоў польскі атрад - каля 150 чалавек. Гаспадары пагрузілі маёмасць на падводы і выправіліся ў Польшчу. Але існуе легенда, што напярэдадні ад'езду Карл Свяцкі двое сутак вывозіў каштоўнасці некуды ў лес.
З 1920-х у палацы дзейнічала сельскагаспадарчая школа, падчас вайны тут размяшчаўся нямецкі гарнізон, пасля - сельскагаспадарчы тэхнікум.
У 1988 годзе палац вырашылі рэканструяваць. Але спецыялісты знялі толькі дах, і будынак пачаў гібець. Праўда, апроч дажджу, ветру і снегу да яго руйнавання далучыліся і ахвочыя да дармавой цэглы людзі.
Некалькі гадоў назад пяць аб'ектаў комплексу Свяцкіх выкупіла замежная кампанія, каб яго ўзнавіць. Але нешта ў бізнесмэнаў не атрымалася, яны нават не даглядаюць за тэрыторяй, нібы забыліся пра набытую маёмасць. Летась з дапамогай пракуратуры, райвыканкама і дыпламатычных каналаў іх удалося прымусіць да дабраўпарадкавання тэрыторыі вакол палаца. Але сёлета новым уласнікам не да таго. Кажуць, што ў іх памёр адзін з заснавальнікаў, і фірма перажывае рэарганізацыю. Комплекс знаходзіцца пад аховай і доглядам мясцовай улады, але рэсурсы яе абмежаваныя.
…Тутэйшыя жыхары памятаюць гук заводскага гудка, які клікаў на працу ад панскіх часоў на працягу некалькі дзесяцігоддзяў. Ім шкада гістарычных будынкаў і непакоіць іх далейшы лёс. Адна з жанчын, заўважыўшы нашу цікавасць да будынкаў, раптам спытала: "Ці вы, можа, купляць будзеце?".
Маёнтак Свяцкіх
Маёнтак у Беліцы быў адным з найбуйнейшых і тэхналагічна перадавых на тэрыторыі Беларусі. Апошні яго ўладальнік Карл Свяцкі прадставіў у 1901 годзе на Мінскай сельскагаспадарчай выставе каля 40 відаў прадукцыі ў прамысловым і хлебным аддзелах. Тут мелася каля 6 тыс. га зямлі, што дазваляла весці інтэнсіўную гаспадарку з 8-9-польным севазваротам, апроч таго займаліся племянной жывёлагадоўляй. Працавалі вінакурня, цагельня, маслабойня. Дзейнічаў паравы млын і два вадзяныя, а таксама вятрак.Пасля рэвалюцыі маёнтак нацыяналізавалі і стварылі на яго базе саўгас "Беліца", які пазней стаў племсаўгасам "Полымя".
Дарэчы, напрыканцы 1980-х па ініцыятыве тагачаснага першага сакратара райкама КПБ Мікалая Дамашкевіча (цяпер памочнік прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўны інспектар па Віцебскай вобласці) у адным з памяшканняў спіртзавода быў створаны цэх па выпуску чыпсаў.
Тут працаваў Купала
Беліца мае дачыненне і да беларускай культуры. Гэтыя збудаванні памятаюць 21-гадовага Івана Луцэвіча - будучы народны паэт Беларусі Янка Купала прыехаў сюды ў снежні 1903-га. Спачатку ўладкаваўся на працу ў канторы, а потым атрымаў пасаду малодшага прыказчыка. З-за хваробы маці юнак быў вымушаны з'ехаць адсюль вясной 1904 года. Тут ён напісаў верш "Мая доля", а налета паэт склаў знакамітага "Мужыка", дзе лірычны герой наракаў на свой лёс: "Бо я мужык, дурны мужык".
Магчыма, Янку Купалу натхнілі і назіранні за жыццём мясцовых "паноў сахі і касы".
Лёс палаца
Аб былой велічы сведчаць і рэшткі палаца Свяцкіх. Кажуць, што ў ім існуе падземны ход, які вядзе за межы вёскі. Вежа, якая цяпер больш-менш трымаецца, пабудавана ў 1911 годзе. На другім паверсе тут меў майстэрню па разьбе па дрэве сын Карла - Станіслаў. Ён таксама калекцыяніраваў зброю, марскія ракавіны, чучалы птушак і птушыныя яйкі.