У сталічным клубе Re:Public празентуюць праект «Re:Песняры»

Источник материала:
10.09.2014 11:17 — Новости Культуры

 Жывая прэзентацыя музычнага праекту «Re:Песняры» пройдзе ў клубе Re:Public 12 верасня. З гэтай нагоды да цяперашняй красы і сілы беларускага року далучыцца беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры»!

У сталічным клубе Re:Public празентуюць праект «Re:Песняры»
Задума праекту «Re:Песняры» ў тым, каб паказаць наколькі паўплывала музыка «Песняроў» на новае пакаленне беларускіх музыкантаў. Таму ў ім бяруць удзел прадстаўнікі самых розных стыляў, ад джазу і авангарду да рэп-музыкі і індзі-року. У асноўным гэта гурты, якія пачалі працу ўжо ў новым стагоддзі. Падбор менавіта гэтых выканаўцаў невыпадковы ­– кожны з іх зьяўляецца не толькі вартым увагі і арыгінальным музыкам, але яшчэ і цікавай ды яскравай асобай, прадстаўнікамі культурнай эліты краіны. Яны не толькі музыканты, але разам з тым акторы, мастакі, паэты, педагогі, даследчыкі…

Кожны з іх абраў тую самую песню, якую лічыць найбольш важнай для сябе. Такім чынам, Akute пяюць «Алесю», Pomidor/off – «Скрыпяць мае лапці», Зміцер Вайцюшкевіч – «Вераніку». Поўны трэк ліст праекту можна паглядзець тут.  

У вялікім канцэрце «Re:Песняры» возьмуць ўдзел гурты Tonqixod, Pomidor/off, Сяргей Пукст, Naka, Зміцер Вайцюшкевіч, Akute, а таксама БДА «Песняры».

Своеасаблівым лэйтматывам праекту стала песня «Думалі», якую выконвае дуэт SP Kava&Angst. Менавіта яна гучыць у прома-роліку аўтарства рэжысэра Арцёма Лобача. «Трэк “Думалі” – гэта  ліст ад прадстаўнікоў сённяшняга пакалення — і Ўладзіміру Мулявіну, і Янку Купалу. Ліст пра час, у якім мы жывем, чым мы жывем і пра тое, якія мы самі. За рытмічную аснову ўзятае зашыфраванае ў купалаўскім вершы асананснае слова “думалі”, што ўтвараецца на стыку словаў у радку «Я буДУ МАЛІцца і сэрцам і думамі». Менавіта ў гэтым і быў пабачаны ключ да пэўнай спробы дыягназу пакаленню: вялікая колькасць магчымасцяў і спосабаў існавання і ў якасці ключа — малітва за будучыню Беларусі», – кажуць аўтары твору.

Праект «Re:Песняры» прадстаўляюць інтэрнэт-партал Tuzin.fm, фонд «Вяртанне» і грамадзкая кампанія «Будзьма беларусамі!».  

Кошт квіткоў:
100 000 (танцпляц, папярэдне),
130 000 (столікі, папярэдне).

Даведкі па тэл. 375 (29) 6872093. 

Набыць квіткі:
паб-клуб “Графіці” (зав.Калініна, 16)
Тэл. 638-4444 з мабільнага.

21.by  
←Стенопись XII-XIX веков из Свято-Преображенского храма представят на выставке в Полоцке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика