Спевы, строі і забавы ў саломе: пад Мінскам адбыўся фолк-фэст "Камяніца"
07.09.2014 12:56
—
Новости Культуры
Шосты фолк-фэст “Камяніца” прайшоў у Музеі народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо пад Мінскам.

З кожным годам пашыраецца геаграфія выступоўцаў, у гэты раз на фэсце выступілі "Троица", Kriwi, Shuma (Беларусь), Oтава Ё (Россия), Каролина Циха и Бартек Полыга (Польша), Ahmed Мa Hlad (Чехия), Bandurband (Украіна), а хэдлайнерам фэсту стаў Алег Скрыпка, лідар легендарнага гурта "Воплі Відаплясава".

З кожным годам пашыраецца геаграфія выступоўцаў, у гэты раз на фэсце выступілі "Троица", Kriwi, Shuma (Беларусь), Oтава Ё (Россия), Каролина Циха и Бартек Полыга (Польша), Ahmed Мa Hlad (Чехия), Bandurband (Украіна), а хэдлайнерам фэсту стаў Алег Скрыпка, лідар легендарнага гурта "Воплі Відаплясава".
![]() |
Алег Скрыпка выступаў нядоўга, затое спяваў разам з вядучым Алегам Хаменка |
На Камяніцы Алег Скрыпка выступаў ужо не першы раз, у 2011 годзе ён таксама прэзентаваў свой DJ-сэт.
- Мінулым разам я быў вельмі ўражаны і пляцоўкай сярод аўтэнтычных будынкаў, і публікай, – гаворыць Алег Скрыпка. – Я лічу, што этнічны фестывальны рух зараз грае асабліва важную ролю. Ён аб’ядноўвае народ, аб’ядноўвае краіны і спрыяе збудаванню гарманічных міжнародных стасункаў. Нажаль, у гэтым годзе з-за абмежавання часу канцэрта хэдлайнер адыграў толькі некалькі трэкаў.

![]() |
Украінскі гурт Bandurband |

![]() |
![]() |
За гады існавання фэсту ужо адбудавана якасная музычная праграма, забавы і рамествы, таму з гэтага году арганізатары вырашылі пашырыць культурны напрамак "Камяніцы", на фэсце можна было паглядзець разнастайныя выставы, а дзеці мелі магчымасць намаляваць карціну, якая адразу ж трапляла на імправізаванцую выставу дзіцячай творчасці.



Фестываль "Камяніца" адбываецца з 2009 года і мае дабрачынны характар. Усе сродкі ад прожажу квіткоў ідуць на рахункі Музея народнай архітэктуры і побыту, дапамагаючы захоўваць самую вялікую ў Беларусі калекцыю аўтэнтычнай драўлянай архітэктуры XVIII-XX стагоддзяў.



![]() |
![]() |
![]() |
Лепшай забавай для маленькіх і дарослых дзяцей стала куча саломы |




![]() |
Беларускі гурт Shuma |
![]() |
![]() |

![]() |
Фэст скончыуся святочным феерверкам |